
Абласны семінар «Сучасныя тэндэнцыі ў арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання: рэгіянальны вопыт»
- Details
- Створана 30.10.2015 14:48
29–30 кастрычніка на базе Браслаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся абласны семінар для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк «Сучасныя тэндэнцыі ў арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання: рэгіянальны вопыт».
У рабоце семінара прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, публічных бібліятэк вобласці.
У адпаведнасці з праграмай семінара былі прадстаўлены даклады, якія асвятлялі пытанні арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў Браслаўскага, Аршанскага, Полацкага, Лепельскага, Лёзненскага раёнаў і горада Наваполацка.
Удзельнікі семінара з творчымі візітамі наведалі Браслаўскую дзіцячую бібліятэку, Слабодкаўскую, Друйскую і Друеўскую сельскія бібліятэкі.
Па выніках работы семінара будзе выдадзены зборнік дакладаў.