eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-Simonov
  • english
  • anons-mastak-school
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Спасібёнак Валянціна

pero-2Spasibenok V

 

Нарадзілася ў 1974 годзе. У 1995 годзе скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры. Працавала загадчыцай аддзела абслугоўвання Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Зараз займае пасаду дырэктара гэтай жа бібліятэкі.

 


Калі да жанчыны прыйдзе адзінота,

Яна не запросіць у дом свой гасцей.

Адна застанецца з сваёю сумотай

Мінулае ў думках верне часцей.

 

Накрые стол абрусом вышываным,

Прысмакі паставіць і сядзе адна.

Успомніць – як разам сядзелі з каханым

І як хмялелі, але не з віна.

 

Успомніць і вербы над ціхай вадою,

І ў полі сцяжынку, што ўдалеч вяла.

І той успамін ёй навее спакою –

Што ўсё ж не дарма і яна пражыла.

 


Хто за мяне маліцца стане,

Калі аднойчы ў снег ці золь

Мяне даверлівасць падмане?

Сяброўства прынясе пякучы боль?

 

Калі вятры спяюць мне хмура,

Што маладосці міг прайшоў?

Калі зімою снежнай буры

Завеюць след, што ты ішоў?

 

Калі каханне здрадзіць разам?

Калі ісці далей не будзе сіл?

Калі ўсё абрынецца адразу?

Калі і белы свет не будзе міл?

 

Хто за мяне маліцца стане?

Ніхто... І ў вечаровы час,

Калі душы так стыла стане,

Я памалюся лепш за.... вас.

 


СПАКУСА

Ой, спакуса, ты, спакуса,

Што мне тут рабіці!

Той, хто мае чорны вусы,

Не дае мне жыці.

 

Ой, спакуса, ты, спакуса,

Счараваў казача!

Як зайграе на скрыпачцы – 

То пяю, то плачу!

 

Ой, спакуса, ты, спакуса,

Як з табой мне жыці?

Як празнаюць пра нас людзі, 

Будуць гаварыці.

 

Што малода счаравала 

Хлопца ўдалога.

Ой, спакуса, ты, спакуса!

Як мне быць з табою?

 


Зор даспелых цяпло

Як віно адурманіць.

Адляцела каханне, прайшло,

І адчай мне душу затуманіць.

 

Быццам зорным дажджом

След у полі размые.

Ноч засцеле крылом

Усе трывогі нямыя.

 

Падыйду да вакна,

Пастаю ў адзіноце.

Зноў засталася адна

У ціхай самоце.

 

Зор даспелых цяпло

Не спадмане ўжо болей.

Усё прайшло, адплыло

У сэрцы сцішаным болем.

 


Бярозай была – стала сасною.

Любай была – стала чужою. 

Зорачкай яснай у небе свяціла,

Толькі вочы туга засцяліла.

 

З іншаю любы шлюбам пабраўся.

Іншай навек у каханні прызнаўся.

Мне ж засталіся ўспаміны нямыя -

Кахання былога дзянькі залатыя.

 

Бярозай была – ды яе заламалі.

Любай была – на другую змянялі.

Зорачкай яснай у небе блукала

Любага хлопца верна чакала.

 


Нарадзіла маці малую дзяціну,

Спавівала, песціла донечку сваю. 

І спявала песню пра катка на тыне:

"Спі, дзіцятка мілае, я – пакалышу".

 

Падрастала дочка ў маміным садочку.

Расцвітала быццам вішанька вясной.

У тым садзе з любым каратала ночкі.

Цалавала ўцеху пад густой вярбой.

 

Паляцеў казача за далёка мора,

Пра каханне светлае ён забыў зусім.

Паглядае месячык на высокі ўзгорак

І ляціць удалеч песня-успамін.

 


Начны тэлефонны званок

Душу растрывожыў да болі.

Сабе я давала зарок

Цябе не ўспамінаць больш ніколі.

Давала... Ды толькі ўспаміны

Міжвольна ў сэрца закраліся...

Аб шчасці былым напамінам

Начныя званкі адазваліся.

Начны тэлефонны званок...

Што будзе далей – не зварожыш...

Сабе я давала зарок,

Ды толькі душу не стрыножыш...

 


Не святыя мы з табой, не святыя,

Грэшныя людзі на грэшнай зямлі.

Пра каханне, пра дні залатыя

Потым скажам з усмешкай: "Былі".

Хмель кахання душу растрывожыў,

Адурманіў мяне да світання.

І зязюля мне шчасце варожыць,

І салоўка спявае да рання.

Мы з табой у адзіноце пабудзем,

Сэрцаў нашых пачуем біццё.

Што да нашых пачуццяў тым людзям –

Мы за ноч пражылі ўсё жыццё.

Не святыя з табой, не святыя.

Проста людзі – такія як усе.

Пра каханне, пра дні залатыя

Потым будем успамінаць пакрысе.

 


Я ў вачах тваіх патанула,

Толькі глянула – і прапала.

І сябе ў душы падманула,

Што зусім не цябе я чакала.

Ты дазволь у вачах растварыцца.

І душу адагрэй мне ад сцюжы.

Я ж баюся, што шчасце мне сніцца,

І што сняцца чароўныя ружы.

Як баюся, што і ты мне прысніўся,

І аднайчы я проста прачнуся.

Ты дазволь у душы растварыцца.

Я з табой і бяды не баюся.

 


Так дзіўна прагучалі словы:

"Вы спамыліліся. Мы – незнаёмы".

Ну, што ж, казача, значыць гэдак.

Не будзем зваць у помач сведак.

 

Мы незнаёмы – гэта значыць,

Што нельга жыццё перайначыць.

Няхай забыўся мой міленькі

На ранні золак, на прамені,

 

Што нас пяшчотна сагравалі.

На вербы, што на руках сваіх люлялі.

І як спявалі нам салоўкі,

І што быў май чысцюткі, звонкі.

 

"Мы незнаёмы". Ой, казача,

Заплача сэрданька тваё, заплача!

І ты прыдзеш ка мне з паклонам,

А я скажу: "Мы не знаёмы".

 


Напаі вясновым хмелем, 

Сэрца забяры ў палон.

Зачаруй – каб сэрца млела,

Каб я чула шчасця звон.

 

Так хачу яго напіцца,

Каб кружылась галава!

Будзе потым шчасце сніцца,

Я і ты, і сон-трава.

 

Напаі мяне пяшчотай.

Хай забудзецца бяда.

Напаі – пап'ю з ахвотай...

... Ноч, вясна і сон трава...