eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас

 banner-Kolas-Kupala-2022


Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас

Яны нарадзіліся ў адзін час. Яны ўсё жыццё ішлі побач. Яны, кожны па-свойму, унеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.

Янка Купала і Якуб Колас – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці і народных пачуццяў. Усё сваё жыццё яны аддана служылі беларускаму народу і пранеслі праз яго высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца. У сваіх творах яны раскрылі асаблівасці нацыянальнага характару, духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Яны ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускай літаратурнай мовы, абудзілі цікавасць да яе як нацыянальнага скарбу беларускага народа, садзейнічалі ўзбагачэнню слоўнікавага складу мовы, павелічэнню яе мастацка-вобразных магчымасцяў.

Сваёй мастацкай творчасцю Я. Купала і Я. Колас вывелі беларускую літаратуру на еўрапейскі ўзровень. Яны здолелі паказаць, што на беларускай мове можна выразіць глыбіню пачуццяў, самыя складаныя філасофскія паняцці і асаблівасці светаўспрымання.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

«Літаратурная пара» Купала–Колас і сёння прываблівае не толькі сваёй гарманічнай цэласнасцю, але і дадатковасцю, калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу. Блізкія ў сваіх поглядах і грамадскіх ідэалах, яны аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой жыццёвы шлях, непаўторны стыль, духоўны свет. Але разам яны – родапачынальнікі новай беларускай літаратуры, стваральнікі класічнага стылю і літаратурнай мовы.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой вырасла не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы свету.

 


01

Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 700, [1] с., іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі, ЖЗЛБ).


У чарговай кнізе серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Янкам Купалам. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. Упершыню друкуюцца тры раздзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929–1934).


02

Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / уклад. М. Міцкевіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 605, [1] с., іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі, ЖЗЛБ).


Чарговы том серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» прысвечаны памяці Якуба Коласа (1882–1956), народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы і літаратуры, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф, чалавек з сапраўдным дзяржаўным мысленнем, Якуб Колас жыве ў сэрцах і думках беларусаў. Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Народнаму Песняру.


03

Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – Кн. 1 : 1909–1939. – 320 с.


У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, таксама выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.


04

Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – Кн. 2 : 1909–1939. Ч. 1. – 381 с.


У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, архіва Якуба Коласа, што захоўваюцца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.


05

Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – Кн. 2 : 1939–2009. Ч. 2. – 336 с.


У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, архіва Якуба Коласа, што захоўваюцца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.


06

Науменко, И. Янка Купала; Якуб Колас : творческие портреты / И. Науменко ; перевод с белорусского В. Жиженко. – Москва : Советский писатель, 1982. – 287 с.


Книга белорусского прозаика и литературоведа И. Науменко содержит идейно-эстетический анализ творчества виднейших поэтов Беларуси Янки Купалы и Якуба Коласа. Автор показывает тесно связанный с именами двух поэтов процесс становления и зарождения белорусской национальной поэзии. Рассматривая Я. Купалу и Я. Коласа в качестве основоположников современной белорусской словесности, И. Науменко в то же время стремится определить их место и значение в истории развития всей многонациональной советской литературы.


07

Разам з народам : матэрыялы юбілейных навуковых сесій АН БССР, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. – Мінск : Навука і тэхніка, 1983. – 147 с.


У зборнік уключаны даклады, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання: да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / уклад. Н. В. Якавенка ; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 398 с.

2. Максімовіч, В. Волаты духу нацыі / В. Максімовіч // Полымя. – 2012. – № 7. – С. 126–139.

3. Народныя песняры: да 90-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа : зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Я. Навуменкі [і інш.]. – Мінск : БДУ, 1972. – 271 с.

4. ...Сугучна з імем Беларусі // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Р. С. Бярозкін ; склад. і аўтар прадмовы Ю. М. Канэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 11–16.

5. Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (Мінск, 25–26 верасня 2012 года) / рэдкал.: А. А. Манкевіч [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с.

6. Тычына, М. Янка Купала і Якуб Колас: учора, сёння і заўсёды / М. Тычына // Наука и инновации. – 2012. – № 12. – С. 57–59.

7. Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 493 с.

8. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 3–4 кастрычніка 2002 г.) / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 319 с.

9. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 26–27 верасня 2007 г.) / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – 400 с.