eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Мой лёс круты, як лес густы

 

Мой лёс круты, як лес густы

Жыццёвы і творчы шлях Анатоля Вярцінскага
 

Анатоль Ільіч Вярцінскі – адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай паэзіі другой паловы XX стагоддзя. Ён належыць да так званай інтэлектуальнай, філасофскай паэзіі. Яго справядліва называюць паэтам думкі. Яго пяру належаць лірычныя вершы і паэмы, п'есы і апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эсэ, літаратурныя пераклады.

Паэт, драматург, крытык, перакладчык, журналіст, А. Вярцінскі ўжо амаль паўстагоддзя плённа працуе на ніве беларускай літаратуры, узбагачаючы яе гуманістычны пафас, узмацняючы сваёй плённай працай сілу верша, у якім думка і эмоцыя існуюць у цеснай садружнасці, узаемапранікненні, дапаўняюць адна другую і ствараюць той цудоўны лірызм, які выпраменьвае святло і цяпло.

Вытокі творчасці кожнага чалавека бяруць пачатак у яго біяграфіі і найперш у эмацыянальным вопыце дзяцінства. Нарадзіўся Анатоль Ільіч 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава (зараз не існуе) Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Матырынскай пачатковай, Косцінскай сямігадовай, Камянецкай сярэдняй школах. У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў у рэдакцыях раённых газет у Давыд-Гарадку, Камянцы, Клімавічах, Рагачове. У 1962 годзе пераехаў у г. Мінск, супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1964 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1967–1982 гг. А. Вярцінскі працаваў літкансультантам, адказным сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1977 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986–1990 гг. – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». З 1989 года – член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 1990 года – народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродках масавай інфармацыі і правах чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР. У 1998 годзе – намеснік галоўнага рэдактара газеты «Культура».

Першыя спробы пяра паэта адносяцца да 1951 года. У студэнцкія гады на старонках універсітэцкай газеты нярэдка з'яўляліся яго вершы. Дэбют у рэспубліканскім друку адбыўся трохі пазней: у 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена» быў надрукаваны верш «Шлях на ўсход». 3 гэтага часу вершаваныя творы А. Вярцінскага ўсё часцей і часцей з'яўляліся на старонках газет «Чырвоная змена», часопісаў «Маладосць», «Работніца і сялянка» і інш. Першы зборнік аўтара выйшаў толькі ў 1962 годзе, праз адзінаццаць гадоў пасля дэбютных спробаў пяра, і мае назву «Песня пра хлеб».

Потым выйшлі зборнікі «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Анатоль Вярцінскі з'яўляецца аўтарам зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататкаў «Нью-Ёркская сірэна» (1987). Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978), «Скажы сваё імя, салдат» (1977), «Гефест – друг Праметэя» (1983). Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вегі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах Рэспублікі Беларусь, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі. Некаторыя вершы аўтара пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). У 1994 годзе быў выдадзены зборнік артыкулаў, выступленняў, інтэрв'ю «Трывожны досвітак», у якім уздымаюцца актуальныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця, асвятляецца творчасць буйных беларускіх майстроў слова. У 2003 годзе пабачыў свет зборнік лірычных вершаў «Жанчына. Мужчына. Каханне...», у 2009 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» быў выпушчаны зборнік выбраных твораў А. Вярцінскага, у 2012 годзе – зборнік «Жыцьмем. Вершы і паэмы». У 2020 годзе выйшаў зборнік вершаў, эсэ і публіцыстычных твораў аўтара пад назвай «Тым часам...».

Паэтычная творчасць Анатоля Вярцінскага папулярная не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У перакладзе на рускую мову ў Маскве выйшлі тры зборнікі паэта – «Возвращение» (1969), «Спасибо, большое спасибо» (1973) і «Вечный восход» (1982).

Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасофія, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, асуджае абыякавасць і самазадаволенасць. У яго вершах можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх жыццёвых катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Адметнай адзнакай творчай манеры аўтара з'яўляюцца гумар, дасціпная іронія, сарказм – якасці, што арганічна спалучаюцца з рацыянальным, інтэлектуальна паглыбленым даследаваннем жыцця. Публіцыстычная вастрыня праблематыкі А. Вярцінскага часта паглыбляецца і адцяняецца шматзначнай і тонкай іроніяй, гульнёй у слова. Нярэдка асновай для публіцыстычнага вобраза, прасякнутага іроніяй і сарказмам, становяцца эпіграфы – канкрэтныя факты з газет, прыказкі, прымаўкі і г. д.

Творы Анатоля Вярцінскага, як неаднойчы зазначала крытыка, «разбуралі кантэксты лірыкі, якая толькі і спадзявалася на інтуітыўнае, на «душэўны» стэрэатып і штамп, на бяздумнасць...». Сваімі кнігамі А. Вярцінскі «разбураў шмат якія дагматычныя ўяўленні пра паэзію і паэтычнасць». Яны перакладзены на розныя мовы свету, у тым ліку на англійскую, нямецкую, іспанскую, украінскую, літоўскую, латышскую, малдаўскую, эстонскую і інш.

Анатоль Вярцінскі – заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. Н. Лепяшынскага (1988) за кнігу «Нью-Ёркская сірэна», прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» (2010), літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2019). Узнагароджаны медалём да 100-годдзя з часу ўтварэння БНР (2019).

 


01

Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – 541 с.


Гэтае выданне – настольны даведнік для ўсіх, хто займаецца і цікавіцца беларускай культурай. У ім прадстаўлены артыкулы, якія змяшчаюць поўныя, усебаковыя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць усіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры.


02

Літаратурныя постаці Віцебшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. А. У. Русецкага, В. І. Русілкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2001. – 180 с.


У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы, у якіх аналізуецца жыццёвы і творчы шлях найбольш яскравых паэтаў і празаікаў Віцебшчыны.


03

Русілка, В. І. Сучасная беларуская паэзія: творчыя індывідуальнасці : вучэбны дапаможнік / В. І. Русілка. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2005. – 99 с.


У вучэбным дапаможніку акрэсліваецца змест паняцця «творчая індывідуальнасць паэта» і даюцца літаратурныя партрэты найбольш яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай паэзіі.


04

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. – 928 с.


У выданні разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у нацыянальную прозу, паэзію, драматургію, літаратуразнаўства.


05

Русецкі, А. Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 287 с.


У кнізе змешчаны літаратурныя партрэты вядомых пісьменнікаў Віцебшчыны.


06

Гніламёдаў, У. В. Ля аднаго вогнішча : літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў ; рэц. Дз. Я. Бугаёў ; маст. А. М. Малышава. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 190 с.


У кнізе расказваецца пра станаўленне майстроў розных творчых індывідуальнасцей: Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, А. Вярцінскага і інш. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутая да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Пра гэта і вядзе гаворку аўтар.


07

На стрыжні часу : крытычныя артыкулы і рэцэнзіі / склад. С. Андраюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 271 с.


Гэтая кніга – чарговае выданне крытычных артыкулаў і рэцэнзій, якія прысвечаны праблемам развіцця сучаснай беларускай літаратуры.


08

Бечык, В. Л. Свет жывы і блізкі : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 207 с.


У кнізе прадстаўлены артыкулы пра пісьменнікаў (сталых майстроў і пачаткоўцаў) і пра іх асобныя творы. Аўтар спрабуе ўбачыць пісьменнікаў у літаратурным працэсе і суаднесці іх творы з жыццём, учытацца ў іх сутнасць і захаваць жывым, свежым уражанне пра першае прачытанне.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Анатоль Вярцінскі // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – 2011. – Кн. 2. – С. 831–838.

2. Анатоль Вярцінскі // Сучасная беларуская паэзія: творчыя індывідуальнасці : вучэбны дапаможнік / В. Русілка. – Віцебск, 2005. – С. 11–22.

3. Вертинский Анатолий Ильич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 125.

4. Вярцінскі Анатоль / М. А. Губернатараў, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 72–80.

5. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 460.

6. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 582.

7. Галубовіч, Л. Поўніцца часам : штрыхі да творчага партрэта Анатоля Вярцінскага / Л. Галубовіч // Дзеяслоў. – 2011. – № 5. – С. 275–281.

8. Драздова, З. У. Анатоль Вярцінскі / З. У. Драздова // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – Т. 4, кн. 1 : 1966–1985. – С. 439–465.

9. Ісці да людзей (Анатоль Вярцінскі) // Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – С. 227–258.

10. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

11. Мішчанчук, М. І. Вярцінскі Анатоль Ільіч / М. І. Мішчанчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 397.

12. Мішчанчук, М. І. Вярцінскі Анатоль Ільіч / М. І. Мішчанчук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – С. 719–720.

13. Мищенчук, Н. И. Вертинский Анатолий Ильич / Н. И. Мищенчук // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 630.

14. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: штрыхі да літаратурнага партрэта Анатоля Вярцінскага / В. Русілка // Полымя. – 1997. – № 5. – С. 259–274.

15. Русілка, В. І. Анатоль Вярцінскі / В. І. Русілка // Літаратурныя постаці Віцебшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. А. У. Русецкага, В. І. Русілкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2001. – С. 53–74.

16. Сіпакоў, Я. Высокае неба яго ідэала / Я. Сіпакоў // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 87–88.

17. Сямёнава, А. Высокае неба / А. Сямёнава // Полымя. – 1976. – № 10. – С. 200–214.

18. Цялятка, А. Трэба жыццё тварыць / А. Цялятка // Витебские вести. – 2016. – 17 нояб. – С. 22.

19. Шамякіна, М. Анатоль Вярцінскі / М. Шамякіна // Полымя. – 2007. – № 2. – С. 126–129.