
IX Міжнародная школа якасці: круглы стол «Практика библиотек России и Беларуси в области качества информационно-библиотечного обслуживания»
- Details
- Створана 09.10.2013 10:56
4 кастрычніка ў рамках правядзення IX Міжнароднай школы якасці ў бібліятэцы адбыўся Круглы стол «Практика библиотек России и Беларуси в области качества информационно-библиотечного обслуживания», у рабоце якога прынялі ўдзел бібліятэчныя спецыялісты Расіі і Беларусі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся дырэктар ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка» Вера Іванаўна Паўлава і дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Аляксандр Іосіфавіч Сёмкін. Лекцыю «Инновационные процессы в библиотечном деле как условие его социальной эффективности и качества» прачытала загадчык кафедры бібліятэказнаўства і інфарматыкі ФДБАУ ДПА «Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму», прафесар, кандыдат педагагічных навук Таццяна Якаўлена Кузняцова (г. Масква). Загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Віцебскай абласной бібліятэкі Валянціна Мар'янаўна Аўсяннікава пазнаёміла прысутных з дзейнасцю бібліятэкі ў праекце кансорцыума «LibКАРД» у дакладзе «Корпоративное взаимодействие библиотек Беларуси в рамках консорциума "LibКАРД"», а галоўны бібліятэкар ДБУК «Цэнтральная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя М. А. Некрасава» (г. Масква) Наталля Уладзіміраўна Самохіна ў дакладзе «Управление качеством информационно-библиографического обслуживания пользователей общедоступных библиотек» асвятліла пытанні менеджмента якасці ў бібліятэчным абслугоўванні.
Удзельнікі Школы абмяняліся вопытам прафесійнай дзейнасці, разгледзелі пытанні менеджмента, развіцця і інфарматызацыі бібліятэк, пазнаёміліся з практычным вопытам работы Віцебскай абласной бібліятэкі і цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага г. Віцебска. Пры садзейнічанні УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» для дэлегацыі расійскіх калег была арганізавана экскурсія па горадзе.