
«Беларусь без сірот»: выстава фатаграфій выхаванцаў Віцебскага дзіцячага дома
- Details
- Створана 10.10.2013 08:33
9 кастрычніка ў бібліятэцы адкрылася фотавыстава праекта «Беларусь без сирот», прысвечаная выхаванцам ДУА «Дзіцячы дом г. Віцебска». Мэта праекта – знайсці дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без папячыцельства бацькоў новыя сем'і.
Дырэктар дзіцячага дома Наталля Уладзіміраўна Кульценка расказала прысутным пра выхаванцаў і адказала на іх шматлікія пытанні. Куратар праекта, валанцёр Алена Ляшчова, запрасіла на выставу не толькі патэнцыяльных бацькоў, але і маладых людзей, якія гатовы стаць валанцёрамі ў рабоце з дзецьмі-сіротамі, гаражан, якія жадаюць аказаць спонсарскую падтрымку дзіцячаму дому і прыёмным сем'ям, а таксама дзяцей і дарослых, якія захочуць перапісвацца з кім-небудзь з выхаванцаў дзіцячага дома.