
Абласная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк»
- Details
- Створана 25.06.2013 09:15
19–20 чэрвеня на базе Полацкай цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк».
У канферэнцыі прынялі ўдзел загадчык сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк НДА бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В. А. Рынкевіч, дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» А. І. Сёмкін, загадчык аддзела камплектавання бібліятэчных фондаў Выдавецтва Беларускага Экзархата М. М. Міраненка, благачынны Расонскага благачыння пратаіерэй Аляксандр Гардзевіч, прадстаўнікі гарадскіх і раённых сетак публічных бібліятэк Віцебскай вобласці, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі В. М. Нявейкава і спецыялісты гэтага аддзела: галоўны бібліятэкар А. М. Васілеўская і вядучы бібліятэкар М. В. Анегдзіна. Удзельнікі мерапрыемства наведалі манастырскую і прыходскую бібліятэкі Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, а таксама Духоўна-адукацыйны цэнтр Полацкай епархіі.