галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ЧАШНІЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю пісьменнікі, паэты, літаратары > 

 

Палітыка Дзмітрый Антонавіч нарадзіўся 15 мая 1915 года ў в. Гарывец Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Мінскім і Лепельскім педагагічных тэхнікумах (1930-1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Копцевічы. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у літаратурным кабінеце гэтага інстытута, у Полацкім педвучылішчы. Служыў у Чырвонай Арміі (1936-1937). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім педвучылішчы (1937-1941), у педінстытуце (1944-1945), быў на педагагічнай рабоце ў Башкірскай АССР (1941-1944). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1950 г. загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Памёр 18.04.1965 г.

Дебютаваў вершамі ў 1932 г. З 1946 г. пачаў выступаць як крытык. Выйшлі брашуры “О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся” (1952), “Великий русский писатель-сатирик М.Е. Салтыков-Щедрин” (1955) і “Беларуская пасляваенная проза” (1958), літаратуразнаўчыя працы “Янка Купала – перакладчык” (1959), “Роман И.А. Гончарова Обрыв” (1962) і зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Сляды часу” (1967).

 

аб жыцці і творчасці дзмітрыя палітыкі

1. Дзмітрый Палітыка // Беларускія пісьменнікі (1917 – 1990) : даведнік / склад. А.К. Гарадзецкі. – Мн., 1994. – С. 414.

2. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2001. – Т. 12. – С. 9.

3. Палітыка Дзмітрый // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А.В. Мальдзіса. – Мн., 1994. – Т. 4. – С. 437.

4. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Памяць :  гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М.Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. – С. 454.

5. Палітыка Дзмітрый Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 4. – С. 155-156.

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008