галоўная  >  прыдзвінскі край  > аршанскі раён > вядомыя Ўраджэнцы краю > пісьменнікі, паэты, літаратары > 

 

 

КАЛОДЗЕЖНЫ ЛЕАНІД ТРАФІМАВІЧ нарадзіўся 28.02.1935 г. у вёсцы Солаўе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы (1951-1953 гг.), служыў у Савецкай Арміі (1954-195 гг.). У 1958-1960 гг. – супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г. – мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Член СП СССР з 1977 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна»), у 1967 г. газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала навелы «Падасінавікі»  і «Жорсткасць». Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975 г.) і «Бярозы ў жыце» (1981 г.). У перыядычным друку пабачылі свет аповесці: «Буян»  (1992 г.), «Вечнасць дымоў»  (1996 г.), «Пад халодным небам»  (1998 г.) і мноства апавяданняў.

Тэматычна творы Л. Калодзежнага звязаны переважна з жыццём вёскі. Апавяданні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры з вельмі адчувальным адбіткам мяккага і адначасова стрыманага лірызму.

Памёр 26 снежня 2003 года.

 

Літаратура

1. Ад жыцця і ад сэрца // Яршоў, І.А. Вёрсты пройдзенных дарог / І.А. Яршоў, В.М. Сіднякова. -Магілёў, 2003. – С. 149-155.

2. Калодзежны Леанід Трафімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1992. - Т. 3. – С. 119.

3. Калодзежны Леанід Трафімавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 424.

4. Леанід Калодзежны // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мн., 1994. - С. 251.

5. Маркевіч, М. Здолеў сказаць харошае / М. Маркевіч // Народнае слова. - 2005. - 26 лют. - С. 7. 

6. Маркевіч, М. Спадчына земляка / М. Маркевіч // Вiцебскі рабочы. - 2005. - 1 лют. - С. 3.

7. Салтук, А. Зямная мелодыя / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. - 2005. - 26 лют. - С. 4.

 

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2010