галоўная  >  прыдзвінскі край  >  УШАЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю > пісьменнікі, паэты, літаратары >  

 

Халіп Уладзімір Трафімавіч нарадзіўся 7.09.1939 г. у в. Двор Пліна, беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).

Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 г. інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”.

Аўтар манаграфіі “Радок, прачытаны тэатрам”, прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў “Полымя” (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), “Мама, я жывы!”, тэлефільма “Нас выбраў час” (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў “Брэсцкая крэпасць”, “Тры колеры радасці”, “Я саладат Брэсцкай крэпасці”, “Чырвоны сшытак”, “Саюз рэспублік і сэрцаў”, лібрэт опер “Джардана Бруна” (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), “Матухна Кураж” (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы “Цень гары” (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно.

 

Літаратура

1. Варатынская, Г. Кінематаграфіст з Ушаччыны / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). -  2004. –-  22 снеж. 

2. Халіп Уладзімір Трафімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 553.

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008