галоўная  >  прыдзвінскі край  >  браслаўскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю  > пісьменнікі, паэты, літаратары >  

 

ДУДЗЮК Зінаіда Іосіфаўна нарадзілася 29 сакавіка 1950 г. у в. Слабодка Браслаўскага раёна. У 1959 г. бацькі Зінаіды пераехалі ў Белазёрск на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Скончыла вячэрні факультэт Брэсцкага інжынерна–будаўнічага інстытута. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Упершыню надрукавалася ў Бярозаўскай раённай газеце, рэдактар якой чула і зацікаўлена ставіўся да паэтычных спроб маладога таленту. З 1974 г. выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1983 г. выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдала зборнік З. Дудзюк “Праводзіны птушак”. Выступае таксама як драматург. У 1985 г. у калектыўным зборніку “Крынічка” была надрукавана яе п’еса “Канёк–гарбунок”. У апошні час у часопісах “Полымя” і “Маладосць” былі надрукаваны яе аповесці “Славянскія князі”, “Пакаранне для Ноны”, раманы “Кола Сварога”, “Вялісіты”, “Архірэевы скарбы”. Жыве ў Брэсце.

  

творы

1. Дудзюк, З. Архірэевы скарбы : раздзелы з рамана / З. Дудзюк // Полымя. – 2001.  – № 4. – С. 76; № 5. –  С. 76.

2. Дудзюк, З. Вялісіты : раман / З. Дудзюк // Маладосць. – 2005.  –  № 2. – С. 18; № 3.  – С. 5; № 4. – С. 9.

3. Дудзюк, З. Кола Сварога / З. Дудзюк. – Мн. : Беларусь, 2006.

4. Дудзюк, З. Пакаранне для Ноны : аповесць / З. Дудзюк // Маладосць. – 2003. - № 7. – С. 80.

5. Дудзюк, З. Славянскія князі : аповесць–хроніка / З. Дудзюк // Полымя. – 2005. - № 10. – С. 12.

 

аб жыцці і творчасці

1. Калеснік, У. Зінаіда Дудзюк // Беларусь. – 1985. - №  7. – С. 14-15.

2. Бельскі, Н. Дзве ліры : Зінаіда Дудзюк і Людка Сільнова / Н. Бельскі // Краса і смутак. – Мн., 2000. – С. 163  –  169.

3. Грышкевіч, С. Ну і ню : Пакаранне для Ноны / С. Грышкевіч // ЛІМ. – 2003. – 26 верас.

ПІСЬМЕННІКІ, ПАЭТЫ, ЛІТАРАТАРЫ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008