галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ушацкі раён  >  помнікі гісторыі і культуры  > помнікі гісторыі >

 

Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў >

 

Помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў ва УшачахПомнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў ва Ушачах размешчаны па вуліцы Савецкай. Тут пахаваны 82 партызаны, падпольшчыкі і воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных – камісар партызанскай брыгады імя В.І. Чапаева, сакратар Ушацкага падпольнага райкама КП(б)Б Іван Фёдаравіч Каранеўскі, начальнік штаба партызанскай брыгады імя У.І. Леніна Аляксандр Кузьміч Ізафатаў, начальнік штаба атрада імя Л.М. Даватара партызанскай брыгады 2-й Ушацкай імя П.К. Панамарэнкі У.В. Ганчароў, начальнік пагранзаставы Ф.П. Кудраўцаў, трэці сакратар Ушацкага падпольнага райкама партыі С.Б. Брокар.

У 1958 г. на могілках пастаўлены помнік – скульптура воіна і надмагільныя пліты.

 

 

 

Літаратура

1.  Брацкія могілкі партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 423.

2. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 380.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008