Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН  >

 

прырода  >

 

Віцебская вобласць - адзін з самых  прыгожых рэгіёнаў Беларусі, маляўнічы куток на карце Еўропы. Па непаўторнасці, унікальнасці фауны і флоры, па багацці запаведных мясцін цяжка знайсці ёй роўных. Ад блакітных азёр Браслаўшчыны і сасновых бароў Расоншчыны да пойменных лугоў Дубровеншчыны і льняных плантацый Аршаншчыны, ад дубраў Пастаўшчыны да бярозавых лясоў Лёзненшчыны - на сотні кіламетраў з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход раскінулася Віцебшчына.

 Прыдзвінне называюць краем блакітных азёр. Па іх колькасці (каля 2,8 тыс.) і плошчы (79,3 тыс. га) вобласць не мае роўных у Беларусі. Не толькі вялікая колькасць азёр, але і шматлікія  крыніцы, балоты, ручаі, рачулкі, магутныя рэкі складаюць воднае багацце краю.

У вобласці зараз 1 запаведнік, 2 нацыянальныя паркі, 26 заказнікаў рэспубліканскага і 62 - мясцовага значэння. Запаведнікі, заказнікі, паркі захоўваюць воблік гістарычна склаўшыхся ландшафтаў Прыдзвінскага краю, унікальныя прыродныя комплексы, генетычны фонд расліннага і жывёльнага свету. Беражліва ахоўваюцца векавыя дрэвы, магутныя валуны - сведкі ледавіковага перыяду, крыніцы, якія б'юць крышталёвай вадой, а таксама рэдкія месцы знаходжання рэліктавых відаў фауны і флоры.

 

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф  

Водныя рэсурсы

Раслінны і жывёльны свет  

Запаведнікі, заказнікі, паркі

 

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009