Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН  >  прырода >

 

 Раслінны і жывёльны свет >

 

Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі.

Агульная плошча лугоў 22 тыс. га. Сухадолы займаюць 37,9%, нізінныя 46,9%, заліўныя 15,2%.

Пад лясамі знаходзіцца 30,2% тэрыторыі раёна. Найбольшыя масівы ў заходняй і паўднёва-заходняй частцы. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя; трапляюцца асінавыя, чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, ліпавыя, дубровы.

На тэрыторыі раёна ёсць верхавыя, мохавыя і нізінныя балоты, якія займаюць 2,1% плошчы. На іх растуць асака, багульнік, мох. Найбольшыя балотныя масівы: Усвіж-Бук, Слаўнае.

Жывёльны свет разнастайны: зайцы, лісы, вавёркі, барсукі, дзікі, лосі, казулі, ваўкі, куніцы, чаплі, буслы, кнігаўкі, цецерукі, камышніцы.

 

 

ЛІтаратура

1. Зубры мяняюць месца прапіскі // Герой працы (Шуміліна). – 1997. – 18 кастр.

Пра перасяленне зуброў з Белавежскай пушчы ў Талачынскі лясны масіў.

2. Королев, М. Спасли своего Гошу / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2006. – 30 снеж.

О лебеде, поселившимся на Друти.

3. Талачынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 5. – С. 74 75.

4. Телятко, Е. Я знаю - саду цвесть ! / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2006. – 6 ліп.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009