Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  Талачынскі РАЁН  >  прырода >

 

 водныя рэсурсы >  РЭКІ > АЗЁРЫ >             

                       

РЭКІ

 

На  рацэ ДруцьРэкі раёна адносяцца да Верхнедняпроўскага, Вілейскага і часткова Цэнтральнабярэзінскага гідралагічных  раёнаў.

Па тэрыторыі раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут бяруць пачатак рэкі Друць з прытокам Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай;  Крывая і Іржэўка,  Бобр, Усвейка, Абалянка; на мяжы з Аршанскім раёнам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка.

Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2.

Агульная даўжыня асушальнай сеткі 6,9 тыс. км, у т.л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 130 км, магістральных і падвадных каналаў каля 400 км.

 

Абалянка – пачынаецца на поўдні ад в. Данілкава ў Талачынскім раёне, цячэ па Чашніцкай раўніне, у Сенненскім раёне, у ніжнім цячэнні – на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км2. Асноўныя прытокі Камянчанка (злева); Нерайшанка, Чудзінка (справа). Даліна трапецападобная. Рэчышча звілістае, шырыня 5–10 м.

 

Адроў -  знаходзіцца ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах. Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля в. Дубінцы Аршанскага раёна. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км2.

 

Бобр – рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах, левы прыток Бярэзіны. Даўжыня 124 км. Плошча вадазбору 21906 км2. Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалава Талачынскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300500 м. Рэчышча звілістае. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

 

Бярозаўка – рака ў Талачынскім і Круглянскім раёнах. Пачынаецца каля в. Панькавічы Талачынскага раёна. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 76 км2. Упадае ў раку Друць.

 

Дзярнова (Дзярноўка) – знаходзіцца ў Талачынскім і Аршанскім раёнах, правы прыток р. Адроў. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 99 км2. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Воўкавічы Талачынскага раёна. Цячэ па Аршанскім узвышшы.

 

Іржэўка – рака ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Крывая. Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад в. Лагоўшчына. Вусце на паўночнай ускраіне в. Воўкавічы.

 

Крывая (Хвашчоўка) – знаходзіцца ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Друць. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 242 км2. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Раманаўка. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6–1 км, у вярхоўі невыразная. Асноўны прыток – р. Ржаўка. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2–0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 0,51 м.

 

Малінаўка (Крывая) – рака ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Друць. Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 109 км2. Пачынаецца за 1,5 км па поўнач ад в. Скавышкі, вусце на паўднёвай ускраіне г. Талачын.

 

Сакалянка – рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах, правы прыток р. Адроў. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 120 км2. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Рэчкі Талачынскага р-на. Цячэ па Аршанскім узвышшы.

 

Усвейка, Усвіж-Бук – правы прыток Улы. Знаходзіцца ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах.   Назва ракі гаворыць пра тое, што гэта месца, дзе “звеяны” пясок. Даўжыня 116 км. У вярхоўі каналізаваная. Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Пачынаецца на паўночных схілах Аршанскага ўзвышша, каля вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. Водазабор (708 км²) – дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Найбольшы прыток – Чарвінка (справа). Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае. Шырыня даліны 1–1,5 км. Пойма ў нізоўі зліваецца з балотамі. Рэчышча ў верхнім цячэнні часткова выпрастана, у сярэднім і ніжнім звілістае, шырыня 6–10 м. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам.

 

Хвашчоўка – ручай у Талачынскім раёне, левы прыток р. Малінаўка. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 61,5 км2. Пачынаецца за 1,6 км на паўднёвы захад ад в. Узгоі.

Вадасховішчы Талачынскага раёна знаходзяцца на рэках Друць, Рагачоўка, Сакалянка, Пліса.

 

Літаратура

1. Блакітная кніга Беларусі  : энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і інш.]. – Мн., 1994. – 414 с.

2. Кавалеўскі, С. Скрыпуцёва крыніца / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2006. – 21 верас.

3. Матвеев, А. Живые родники Земли / А. Матвеев // Наше православие. – 2006. – Вып. 2. (янв.). – С. 22.

4. Рублеўскі, С. Там, дзе цякла Сакалянка... / С. Рублеўскі // Віцебскі рабочы. – 1981. – 15 кастр.

5. Талачынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 5. – С. 74 75.

6. Ціханаў, М. А было ж яно, было... / М. Ціханаў // Наша Талачыншчына. – 2006. – 15 лют.

Пра рэчку Малінаўку.

 

 

АЗЁРЫ

 

У Талачынскім раёне вядомы Касмачэўскае, Глыбокае, Сярэдняе азёры.

 

Возера Глыбокае – знаходзіцца ў басейне р. Бярозаўка, за 22 км на ўсход ад г. Талачын каля в. Галошава. Схілы катлавіны вышынёй 710 м, разараныя. Берагі на захадзе і паўночным захадзе забалочаныя, пад хмызняком. Даўжыня 0,95 км. Плошча  0,44 км2. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 6,1 км2.

 

Сярэдняе возера – за 25 км на паўднёвым захадзе ад г. Талачын, за 2 км на ўсход ад в. Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.

   

 

ЛІтаратура

1. Блакітная кніга Беларусі  : энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і інш.]. – Мн., 1994. – 415 с.

2. Матиевский, Н. Радионовы владения / Н. Матиевский // Віцебскі рабочы. – 2005. – 5 ліп.

3. Талачынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 5. – С. 74 75.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009