Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  ТАЛАЧЫНСКІ РАЁН  >  прырода >

 

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф >

 

Куток Талачынскага раёнаТэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадзістахвалістая і градава-ўзгорыстая, 70% яе на вышыні 200–240 м, ніжэй за 200 м. Каля 20% глыбіня расчлянення рэльефу да 25–30 м/км2. Найвышэйшы пункт 255 м (каля в. Серкавіцы).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыаршанскай монакліналі – заходняга крыла Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена комплексам краявых і водналедавіковых утварэнняў сожскага ўзросту, ніжэй адклады дняпроўскага, бярэзінскага і беларускага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 80–100 м, у ледавіковых лагчынах  да 176 м. Пад імі залягаюць верхнедэвонскія да 320 м, верхнепратэразойскія (вендскія і рыфейскія), да 900 м адклады.

Пераважаюць наступныя карысныя выкапні: торф, пясок, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, суглінкі.

Вядома 91 радовішча торфу  (Усвіж-Бук, Слаўнае); 5 радовішчаў пяску (Пліскае, Чырвоны Кастрычнік, Маляўскае, Наварцішчаўскае); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу (Гірымшчанскае, Коханаўскае, Ламіншчынскае, Мураўніцкае); 2 радовішчы глін і суглінкаў (найбольшае Старынкаўскае).

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў: дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, поймавыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Сустракаюцца сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя глебы. 

 

Літаратура

1. Окружающая среда и природные ресурсы Витебской области : статистический сборник / Витебское областное управление статистики. – Витебск, 2004. – 39 с.

2. Талачынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1986. – Т. 5. – С. 74 75.

3. Хлысталаў, В. Глебы нашага раёна / В. Хлысталаў // Ленінец (Талачын). – 1961 26 ліп.

4. Каралёў, Г. Карысныя выкапні / Г. Каралёў // Чырвоны хлебароб (Талачын). – 1958. – 31 жн.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009