Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  помнікі гісторыі і культуры  >

 

ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ  >

 

Барысавы камяні

Помнік старажытнай пісьменнасці Друцкае Евангелле

Помнік Якубу Коласу

 

Помнікі і памятныя  мясціны  Вялікай Айчыннай вайны >

 

Больш сарака помнікаў, абеліскаў, мемарыяльных дошак і  іншых памятных мясцін сведчаць аб ратных подзвігах савецкіх воінаў, партызан, падпольшчыкаў, тых, хто да апошняй кроплі крыві змагаўся з ненавісным ворагам. Навечна застылі ў бронзе і жалезабетоне скульптуры воінаў і народных  мсціўцаў,  цаной  жыцця  заплаціўшых за нашу Перамогу, за чыстае неба над галавой сёння жывучых. Наш абавязак — зберагчы памяць аб іх для будучых пакаленняў.

Талачыншчына — утульны і чароўны куток Беларусі. Залатыя палі збажыны, блакітныя льняныя палеткі і стужкі рачулак, светлыя ў бярозавым убранні гаі... Нашы родныя мясціны прыгожыя і ў веснавой квецені, і ў зімовым уборы, і ў восеньскую пару, і ў ясны летні дзень, прыемныя яны нашаму сэрцу не толькі хараством прыроды, але і слаўнымі справамі землякоў мінулых стагоддзяў і нашага часу. Безліч разоў грукаталі па талачынскай зямлі калясніцы вайны. Памяць наша аб гэтым і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганных могільніках, пад якімі спяць яе абаронцы, на палетках, дзе часам плуг хлебароба выворвае каменную сякеру, меч або гільзу часоў апошняй вайны. Памяць аб мінулым — гэта непадзельная частка нашага сёння, звяно, што звязвае мінулае, сённяшняе і будучае. Калі звяно гэтае знікае, тады распадаецца ланцуг жыцця і гінуць чалавек, народ, дзяржава.

Помнікі гісторыі і культуры Талачыншчыны адлюстроўваюць матэрыяльнае і духоўнае жыццё мінулых пакаленняў талачынцаў, шматвекавую гісторыю Айчыны, гераічную барацьбу народа за незалежнасць і свабоду. Яны садзейнічаюць фарміраванню высокага пачуцця патрыятызму, ідэйна-маральнаму і эстэтычнаму выхаванню народа. Асаблівае месца ў гэтым займаюць помнікі Вялікай Айчыннай...

Помнікі, абеліскі, брацкія магілы — сімвалы подзвігаў і ратнай славы народа. На іх выхоўваюцца новыя пакаленні, праз іх працягваюцца лепшыя традыцыі воінскай і працоўнай доблесці.

У захаванні гістарычнай спадчыны Талачыншчыны прымаюць актыўны ўдзел раённы Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, бібліятэкі, школы раёна.

Героі не паміраюць. Яны жывуць у памяці нашых сэрцаў, у паўсядзённых справах і здзяйсненнях жывых. У іх імкненні захаваць і ўмацаваць мір.

У раёне 63 помнікі Вялікай Айчыннай вайны, 7 мемарыяльных дошак, 6 магіл ахвярам фашызму.

 

Помнік Вызвалення ў г. Талачыне

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Талачыне

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Валосава, Марцюхова

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Абольцы, Алёнавічы, Анэліна, Варанцэвічы, Жукнева, Забалацце 1-е, г. п. Коханава, в. Міхайлаўшчына, Падбярэззе, Рамашкава, Рыдамля

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Галошава

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, месца пахавання французскага лётчыка Жака Гастона ў в. Славені

Помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Маціёва

Помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Райцы

Помнік землякам у в. Друцк, Заднева, Серкавіца

Помнік Супруну Сцяпану Паўлавічу ў в. Палявая

            

Літаратура 

1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 410-420.

2. Шнэйдар, А. Яны ўвасабляюць подзвіг / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2005. – 7 мая.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009