галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  помнікі гісторыі і культуры  > КУЛЬТАВАЯ АРХІТЭКТУРА >

 

СВЯТА-троіцкая ЦАРКВА Ў ВЁСЦЫ МАНАСТЫР >

 

Свята-Троіцкая царква, в. МанастырНа ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр у 1890 г. узведзены манументальны цагляны будынак Троіцкай царквы. Пабудаваная па кананічнай схеме, яна ўключала званіцу, бабінец, асноўны аб'ём і апсіду з прыдзеламі. У агульнай кампазіцыі будынка пануе шатровая двух'ярусная званіца. У першым, квадратным у плане ярусе зроблены галоўны ўваход, другі ярус васьмігранны, прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі-галаснікамі. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным бляшаным дахам, на вяршыні якога ўзвышаецца цыбулепадобны купалок на васьмігранным драўляным барабане. Старажытнарускі каларыт архітэктуры надае будынку пластычны дэкор: аркатурныя з гіркамі падкарнізныя паясы па перыметры асноўнага аб'ёму, кілепадобныя броўкі над здвоенымі і адзінарнымі арачнымі вокнамі.

Пасля рэвалюцыі храм закрылі.

Сёння патрабуецца правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ будынка.

 

 

Літаратура

1. Бирюков, В. Возрождение через любовь к родной земле / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2005. – 22 чэрв.

2. Кулагін, А.М. З архітэктурнага мінулага / А.М. Кулагін // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С.43 45.

3. Храм во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской православной Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск, 2002. – С. 153–154.

 

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008