Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  помнікі гісторыі і культуры  >

 

 ПОМНІКІ АРХЕАЛОГІІ  >

 

Каменны крыж ля в. ГалошаваНа тэрыторыі раёна выяўлены археалагічныя помнікі: тры гарадзішчы, 19 курганных могільнікаў, каменны крыж ля в. Галошава.

Найбольш вядомае Друцкае гарадзішча знаходзіцца каля в. Друцк на правым беразе ракі Друць. З’яўляецца рэшткамі старажытнарускага г. Друцк (Дрютеск, Друтеск, Друческ). Захаваліся рэшткі дзядзінца (плошча каля 1 га), умацаванага валам, вышынёй 10 м і ровам глыбінёй 2,5–3 м, а таксама вакольнага горада (да 1,3 га), умацаванага валам вышынёй 7 м і ровам глыбінёй каля 2 м. З поўначы, захаду і ўсходу да вакольнага горада прымыкаў рамесніцкі пасад.

Археалагічныя раскопкі ў Друцку праводзілі ў 1930 г. Д. Каваленя, у 1965–62 гг., 1965 і 1967 гг. Л.В. Аляксееў. Выяўлены 2 перакрыжаваныя вуліцы, вымашчаныя бярвеннем, рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў. На дзядзінцы выяўлены ўчастак гарадской плошчы, княжацкія і рамесніцкія часткі горада. Пры раскопках знойдзена шмат прылад працы, зброі, шматлікія ўпрыгожанні, ліцейныя формы, прасліцы з надпісам, прывазныя рэчы. Друцк гандляваў з Кіевам, Смаленскам, Оўручам і іншымі гарадамі, з Прыбалтыкай, Візантыяй. Раскопкі паказалі, што Друцк знішчаны пажарам у пачатку 16 ст.

Яшчэ вядомы гарадзішчы ў Кісялях і Козіках.

Курганныя могільнікі знаходзяцца ля вёсак Багрынава, Воўкавічы, Дроздава, Замошша, Катужына, Навінка, Слаўнае.

 

Літаратура

1. Толочин // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region/ The nature, tourism, sport, rest / под ред. Л.Л. Прокофьевой. – Витебск, 2005. С. 245.

2. Друцк Летапісны. Друцкае Евангелле / рэдкал. У.П. Андрэйчанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – 288 с.

3. Друцкія палі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1996. – Т. 3. – С. 295.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009