Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  Талачынскі РАЁН  >  эканоміка >  

 

агульны стан эканомікі >

 

Агульная зямельная плошча раёна складае 150 тыс. га., у тым ліку 82 тыс. га сельгасугоддзяў.

У раёне налічваецца 20 СВК, 2 ЧУСП, ПУП “Нарцызава”, 2 УП, 1 КСУП, 1 УСПКС.

Раён спецыялізуецца на вырошчванні буйнай рагатай жывёлы і свінагадоўлі. Вырошчваюцца: зерневыя (грачыха, пшаніца, жыта, авёс, ячмень, гарох, лубін); кармавыя (бульба, буракі, кукуруза, люцэрна) і тэхнічныя культуры (сурэпіца, рапс, лён).

На Талачыншчыне 10 прамысловых прадпрыемстваў, 4 з іх займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі. Многія прадпрыемствы раёна пастаўляюць свае вырабы ў краіны бліжняга і далёкага замежжа: Казахстан, Украіну, Іран, Прыбалтыку, Польшчу.

У раёне наладжана вытворчасць жалезабетонных, сталярных вырабаў, экскаватараў, баваўняных тканін, тарфяных брыкетаў, ільновалакна, пладова-ягаднага віна, цэльнамалочнай прадукцыі, хлебабулачных і каўбасных вырабаў, безалкагольных напояў, крухмалу і інш. прадукцыі.

Буйнейшымі прадпрыемствамі з’яўляюцца: Талачынскі і Коханаўскі льнозаводы, тэкстыльная фабрыка, масларобча-сыраробчы, кансервавы, торфабрыкетны заводы, Коханаўскі экскаватарны завод.

Адно са старэйшых прадпрыемстваў горада Талачына – тэкстыльная фабрыка. Далёка за межамі рэспублікі ведаюць яе вырабы (коўдры, дываны, рушнікі, сурвэткі), якія карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў.

Талачынскі масларобча–сыраробчы завод спецыялізуецца на вырабе масла, сыру, смятаны, тварагу і іншай прадукцыі.     

Торфабрыкетны завод выпускае торфабрыкет на паліва і нарыхтоўвае яго на ўгнаенне для Талачынскага, Аршанскага, Круглянскага, Сенненскага і іншых раёнаў. 

Кансервавы завод – адно з буйнейшых прадпрыемстваў Талачыншчыны. У 2002 годзе да яго далучаюць крухмальны завод, а ў 2005 – Гарадоцкі харчовы камбінат, які спецыялізуецца на выпуску кандытарскіх вырабаў, гарчыцы, маянэзу, безалкагольных напояў. Прадпрыемствам атрымана 40 медалёў, з іх 28 – залатыя. Прысвоены імянны брэнд “Талачынскае”. Закладзены прамысловы пладова-ягадны сад інтэнсіўнага тыпу.

СП “Кірана” (г. п. Коханава) – вядучае прадпрыемства Беларусі па вытворчасці палімерных вырабаў. Прадпрыемства спецыялізуецца на распрацоўцы і вырабе труб для газа- і водазабеспячэння, каналізацыі, пракладкі кабелю, меліярацыі. Прадукцыя рэалізуецца як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

У раёне працуе 22 аўтаматычныя телефонныя станцыі, з іх 8 электронных.

Да паслуг насельніцтва каля 10 тысяч тэлефонаў і столькі ж радыёкропак.

Раённы вузел паштовай сувязі аб’ядноўвае 32 аддзяленні і аказвае шырокае кола паслуг.

 

Літаратура

1. Басалай, В. Сырье вырастят сами / В. Басалай // Народнае слова. – 2004. – 29 студз.

2. Бірукоў, В. І пайшоў свой першы брыкет / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2006. – 9 верас.

2. Дорожно-эксплуатационному управлению №8 РУП «Белавтострада» - 10 лет // Транспортный вестник. – 2005. – 9 апр.

4. Лапцевич, Г.И. За цифрами подразумеваются труд и дела / Г.И. Лапцевич ; беседовал В. Бирюков // Наша Талачыншчына. - 2007. – 10 студз.

5. Леганьков, В. Экскаваторы с кохановской маркой / В. Леганьков // Белорусская нива. – 2004. – 3 дек.

6. Мазур, А. Звёзды зажигают люди / А. Мазур // Витьбичи. – 2005. – 27 сент.

7. Маціёўскі, М. Свой – самы смачны, дарагі / М. Маціёўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 10 чэрв.

8. О социально-экономическом развитии района в 2006 году //  Наша Талачыншчына. – 2007. – 27 студз.

9. Прамысловасць выходзіць на новы ўзровень // Наша Талачыншчына. – 2002. – 2 лют.

10. Сытник, И. «Усвиж-Бук» : реальность, проблемы, перспективы / И. Сытник // Віцебскі рабочы. – 2005. – 1 лют.

11. Цыбулько, А. Надёжность и качество / А. Цыбулько // Белорусская нива. – 2006. – 7 дек.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009