Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ  >

 

Народная творчасць раёна багатая на песні, танцы, прыказкі.

Вясной, напрыклад, у в. Райцы спявалі :

 

     Вясна-красна да нас прыйшла,

     Ясна сонца ў ваконца!

     Многа добрага нам прынісла.

     Вісна прыйшла з цёплай вадзіцай,

     З цёплай вадзіцай, сярэбранай расіцай,

     Вісна прыйшла з зялёнай травіцай,

     З зялёнай травіцай, з ясным сонцам,

     Усю прыроду абудзіла,

     Пахара ў поле пазвала:

       Выхадзі, пахар, землю пахаці,

     Землю пахаці, зярно сеяці,

     Каб наша ніва добра радзіла,

     Каб у закрамах многа хлеба была.

 

* Рэфрэн.  “Ясна сонца ў ваконца” паўтараецца пасля кожнага радка

 

У сучасным побыце сельскіх жыхароў інструментальная музыка працягвае заставацца адным з яскравых феноменаў традыцыйнай музычнай культуры ў цэлым. Інструментальны фальклор звязаны з абрадамі, хатнім побытам і такімі відамі народнай творчасці, як танец, песня, гульня. Добры музыка карыстаецца ў вяскоўцаў вялікай пашанай, праца яго і майстэрства цэняцца і паважаюцца, надаюць яму статус асобага чалавека. Асаблівую ролю адыгрываў і працягвае адыгрываць музыкант на танцавальных вечарынах, дзе ён, безумоўна, з’яўляецца цэнтральнай фігурай.  Майстэрская ігра музыканта надае высокі статус не толькі танцавальным вечарынам, але і вяселлям, радзінам, любым “гулянням”, дзе збіраецца шмат народу. Думку многіх выказала Таццяна Бярэзіна з в. Кісялёва Талачынскага раёна: “Мне добрае вяселле тады, калі добры музыкант, ну і добрая кампанія. А што я многа не піла, не ела – прыйшоў дамоў – пад’еў!.”

У раёне складзены зборнік абрадаў “Спрадвечная крыніца творчасці народнай”, у які ўвайшлі цікавыя абрады “Камаедзіца”, “Жнівеньская талака” і іншыя.

 

Народны фальклорны ансамбль «Весялухі» Таццяна Бярэзіна з в. Кісялёва Полька «Тройка»

 

ЛІТАРАТУРА

1. Народная лирика Витебского Поозерья : антология / Витебский государственный университет им. П.М. Машерова ; [ред. - сост. В.Н. Поклонская]. – Витебск, 2007. – 256 с.

2. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т.Б. Варфаламеева [і інш.]. – Мн., 2004. – Т. 2.  Віцебскае Падзвінне. – С. 515, 520.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009