Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  Талачынскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

ДРУК  >

 

Першы нумар раённай газеты  выйшаў 15 сакавіка 1931 года пад назвай “Калгаснік Талачыншчыны”. З чэрвеня 1938 г. раёнка выходзіла пад назвай “Чырвоны хлебароб”. Пад гэтым лагатыпам газета друкавалася і ў падполлі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, і ў пасляваенныя гады. Са студзеня 1960 па красавік 1962 года газета выдавалася пад назвай “Ленінец”. Затым амаль сорак год на яе лагатыпе стаялі словы -  “Сцяг Ільіча”, а з сакавіка 2001 года з улікам прапаноў чытачоў газета стала называцца “Наша  Талачыншчына”.

У свой час у калектыве газеты працавалі такія вядомыя ў рэспубліцы журналісты, як Н. Пашкевіч, А. Пахамовіч, У. Скапа, Г. Каралёў, Э. Дамарацкі і многія іншыя.

Зараз “Наша Талачыншчына” працягвае лепшыя традыцыі, знаходзіцца ў творчым пошуку, заўсёды жаданая для сваіх падпісчыкаў.

 

Тыраж –  больш за 5000 экз.

Адрас рэдакцыі: 211070, г. Талачын, вул. Энгельса, 18.

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоўскі, А. Не хлебам адзіным / А. Арлоўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 18 лют.

2. Казаков, С. Листая страницы… / С. Казаков // Наша Талачыншчына. – 2006. – 6 мая.

3. Матиевский, Н. Районка отметила юбилей / Н. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 29 сак.

4. Рублеўскі, С. Сцяг Талачыншчыны / С. Рублеўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 15 сак.

5. Телятко, Е. Емкое слово заглавное / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2007. – 24 сак.

6. Тры па дваццаць пяць // Віцебскі рабочы. – 2006. – 14 сак.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009