Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  > талачынскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

РАМЁСТВЫ >

 

У раёне развіты народныя рамёствы: разьба па дрэве, саломапляценне, лозапляценне, ткацтва, выцінанка, народна-выяўленчае мастацтва.

Зачароўваюць вышыванкі В.А. Шчэрбы, накідкі на падушкі, падузорнікі Т.I. Емяльянавай, дываны, набіваныя Л.М. Бабіцкай, і дываны, вышываныя В.А. Ціхановіч, ручнікі Л.I. Лазарэнкі. Кожны з вырабаў як дарагі адметны каменьчык, а ўсе разам яны ствараюць каштоўную карону.

Разнастайныя посцілкі, ручнікі, сурвэткі, палавічкі. Іх жывапісныя малюнкі, выразныя лініі, з параскінутымі на вырабе літаркамі, распавядаюць пра іх майстроў. Па іх можна вывучаць сам час, нашых продкаў, якія ў доўгія зімовыя вечары, сабраўшыся некалькімі сем'ямі, працавалі, прадумвалі кожны ўзор і лінію нямеркнучага багацця льняных вырабаў.

Вядомыя народныя ўмельцы: Кірэеў А.Б. – майстар па выцінанцы, Селівірстава Л.С. – майстар па лозапляценні, Недасека Я.Г. – саломапляценне, Палякоў Ю.В. – жывапіс, разьба па дрэве, сям’я Станкевічаў – саломапляценне, ганчарства.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ціханаў, М. Душа так прагне прыгажосці / М. Ціханаў // Наша Талачыншчына. – 2006. – 28 студз.

Пра мастака А.Б. Кірэева.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009