Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  > КУЛЬТУРА  >

 

БІБЛІЯТЭКІ >

 

Паводле перапісу 1897 года ў мястэчку Талачын была бясплатная народная чытальня павятовага камітэта апякунства аб народнай цвярозасці і бібліятэка Стараталачынскага мяшчанскага таварыства. У 20-х гадах ХХ ст. упершыню ўпамінаюцца Аболецкая і Коханаўская бібліятэкі. У 1928 годзе ў раёне налічвалася 3 сеткавых хаты-чытальні, 7 нясеткавых, 14 чырвоных куткоў з бібліятэкамі. На пачатак 1940 года ў раёне дзейнічалі 18 хат-чытальняў, 94 бібліятэкі. У 1975 годзе  ў раёне праведзена цэнтралізацыя бібліятэк.

Зараз у раёне налічваецца 32 бібліятэкі, аб'яднаныя ў ЦБС.  З іх 1 цэнтральная, 2 гарадскія, 1 гарпасялковая, 28 сельскіх і 2 клубы-бібліятэкі. Кніжны фонд – 330 тыс. экз. Абслугоўваюць 17 тыс чытачоў.

Асноўнымі накірункамі ў рабоце бібліятэк з’яўляюцца: фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці чытачоў; выхаванне духоўнасці, патрыятызму, інтарэсу да гісторыі, краязнаўства; задавальненне інфармацыйных запатрабаванняў чытачоў. Бібліятэкі Талачынскай ЦБС штогод прымаюць удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. З 2000 года працуе па раённай мэтавай праграме “Экалогія” і з 2004 г. па праграме супрацоўніцтва Талачынскай ЦБС і Талачынскага благачыння.

Старэйшымі бібліятэкамі рэгіёна з’яўляюцца Аболецкая, Коханаўская, Алёнавіцкая, Валосаўская, Талачынская раённая бібліятэкі.

Талачынская раённая бібліятэка арганізавана ў 1930 годзе пры аддзеле народнай асветы. Яе арганізатарам была Жалязноўская Марыя Іванаўна. Фонд бібліятэкі складаў 300 экз. мастацкай літаратуры, падоранай чытачамі. Абслугоўвалася каля сямідзесяці чытачоў у год. У 1966 годзе Талачынская раённая бібліятэка з’яўлялася ўдзельнікам Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі.

Сёння раённая бібліятэка – гэта метадычны і інфармацыйны цэнтр. Фонд бібліятэкі налічвае 40 тыс. экз. друкаванай прадукцыі. Абслугоўвае бібліятэчнай кнігай каля 4000 чытачоў. 10 гадоў у бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне “Залаты ўзрост”. За гэты час прайшлі пасяджэнні: “Я ў свет нясу жыццё” (вечар-партрэт Раісы Баравіковай), “Вечар забытага танца”, “Чалавек пайшоў на пенсію” (вечар зваротнай сувязі з супрацоўнікамі органаў сацыяльнага забеспячэння і юрыстамі), “Толькі раз у жыцці ” (вечар-сустрэча старадаўняга раманса) і іншыя.

Пры бібліятэцы працуе публічны Цэнтр прававой інфармацыі, які мае  электронны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ІНТЭРНЭТ, электронная пошта.

Першае ўпамінанне Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі адносіцца да 1919 года, яна працавала як хата-чытальня.  Загадчыцай працавала Высоцкая Н. Кніжны фонд налічваў – 1500 экз. кніг. З 1956 года – гарпасялковая бібліятэка з кніжным фондам 24 тыс. экз.. Чытачоў – 1200. Загадвала бібліятэкай Марыя Ульянаўна Гутарава.

Сёння бібліятэка – цэнтр падтрымкі адукацыі, культуры і арганізацыі вольнага часу, цэнтр экалагічнай прапаганды і інфармацыі. Багатыя веды, вопыт, талент, мэтанакіраванасць у творчых пошуках, адказнасць – якасці ўласцівыя калектыву бібліятэкі, даюць станоўчыя вынікі ў рабоце. Шмат увагі ўдзяляецца ў бібліятэцы рабоце з бацькамі і дзецьмі. Праводзяцца ўрокі дабрыні і здароўя. З 2000 года ў бібліятэцы створаны і працуе Цэнтр экалагічнай адукацыі і выхавання. Работа вядзецца бесперапынна ў супрацоўніцтве з дзіцячым садам, школай, ПТВ-173. На працягу некалькіх гадоў працуе клуб па інтарэсах “Родник”, які кожны квартал выпускае краязнаўчы экалагічны часопіс. Цікава і разнастайна праходзяць пасяджэнні клуба: экалагічны ўрок “Кніга скаргаў прыроды”,  экаінфармацыя “Зрабі свой дом утульным і прыгожым”, вусны часопіс “Старонкі арнітолага” і іншыя.

Талачынская дзіцячая бібліятэка ўтворана ў 1952 годзе. Фонд бібліятэкі складаў 1000 экз. Загадчыцай бібліятэкі была Літвінава Ніна Міхайлаўна.

У 2007 годзе бібліятэцы споўнілася 55 гадоў. Зараз фонд бібліятэкі складае 25000 экз. Кнігай ахоплена 1800 чытачоў. Сёння бібліятэка – гэта цэнтр інфармацыі, выхавання духоўнасці, патрыятызму, інтарэса да гісторыі і краязнаўства. Працуе клуб аматараў драмы ”Мельпомена”. Цікава і разнастайна праходзяць мерапрыемствы: літаратурна-музычная кампазіцыя “Прайшла праз дзяцінства вайна”, літаратурны суд “Цыгарэтай “за” і “супраць”, ток-шоу “Бібліятэка і праблемы правоў чалавека (кішэнныя грошы)”, Свята славянскай пісьменнасці і культуры з тэатралізаваным прадстаўленнем і музычным суправаджэннем (духоўнае песнапенне).

Ветэраны бібліятэчнай справы: Шугалеўская Я.С., Шышко С.Я., Турок А.І., Касач Л.Б., Буевіч Л.І., Карпава А.С., Лапянок Л.І., Ярмаш В.Г., Бладыка В.І., Яцуковіч І.П., Бычкова Н.У., Галубцова Л.Р., Давыдава Н.Т., Смалоўская Л.Ф., Плаксіцкая С.М., Кубарская В.А., Ждановіч Л.Н., Дарафеенка Р.І.

 

Чарговае пасяджэнне аб’яднання “Залаты ўзрост” Пасяджэнне клуба «Родник» на тэму: «Упрыгожым душу і жыццё кветкамі" Фрагмент свята пісьменнасці Група ветэранаў бібліятэчнай справы

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гиро, Р. Войдите в храм знаний / Р. Гиро // Наша Талачыншчына. – 2002. – 18 верас.

История и современность библиотек р-на.

2. Королев, М. Новая функция библиотеки / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2006. – 11 кастр.

О работе районной библиотеки.

3. Мазур, А. З любоўю да народных песняроў / А. Мазур // Культура. – 2003. – 11 – 17 студз.

4. Матиевский, Н. Лоцманы книжного моря / Н. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2002. – 24 крас.

Толочинской детской библиотеке – 50 лет.

5. Петрушенко, Н. В ногу со временем / Н. Петрушенко // Наша Талачыншчына. – 2006. – 4 лістап.

О Кохановской поселковой библиотеке.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009