Герб г. Талачын

 

галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён > КУЛЬТУРА  >

 

АСВЕТА  >

 

У раёне налічваецца 26 школ  (13 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковых), 19 дзіцячых садкоў ( з іх 6 у складзе УПК “школа-сад”), сацыяльны прытулак, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці,  прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

У сістэме асветы працуе 557 педагогаў і 135 выхавацеляў.

У раёне склалася аптымальная сетка школ, здольная забяспечыць адукацыйныя патрэбы падрастаючага пакалення. Галоўнымі напрамкамі работы па павышэнні якасці адукацыі з’яўляецца стварэнне дыферынцыраванага адукацыйнага асяроддзя для развіцця асобы дзіцяці. Патрэбы вучняў у навучанні забяспечваюць чатыры ліцэйскія класы, тры гімназічныя, чатырнаццаць профільных класаў і груп. Працуюць дзве школы з мастацкім і з музычна-харавым ухілам. Арганізавана прафесійнае навучанне ў Славенскай, Коханаўскай, Аболецкай школах.

 

Валосаўская сярэдняя школа

Варанцэвіцкая сярэдняя школа

Коханаўская сярэдняя школа

Талачынская сярэдняя школа № 1

 

У сістэме адукацыі раёна значнае месца адводзіцца стварэнню ўмоў для атрымання адукацыі дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Працуюць чатыры школьныя пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (гарадскія і Коханаўская СШ) і адзін дашкольны пункт у дзіцячым садзе № 2 райцэнтра, тры лагапедычныя групы ў дзіцячым садзе № 1 г. Талачына, абодвух дзіцячых садах у Коханава. Адкрыты спецыяльны клас для дзяцей-інвалідаў з цяжкімі парушэннямі на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Дзейнічае раённая праграма “Адораныя дзеці”. У кожнай школе існуюць банкі даных аб здольных і працавітых школьніках.

Усімі формамі навучання і выхавання ахоплена 3600 дзяцей.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, Д. Першыя вучылішчы на Талачыншчыне / Д. Абрамовіч // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1969. – 15 ліп.

2. Бирюков, В.  Тема сегодняшнего дня / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2007. – 2 мая.

3. Дулеба, Г. Народныя вучылішчы ў нашым краі / Г. Дулеба // Наша Талачыншчына. – 2005. – 24 снеж.

4. Мікалаеў, В. Творцы будучага / В. Мікалаеў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 4 верас.

5. Орловский, А. Хорошо, но можно и лучше / А. Орловский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 6 мая.

6. Снараў, В. Зроблена шмат, але не ўсё / В. Снараў // Наша Талачыншчына. – 2005. – 5 лістап.

7. Шнэйдар, А.А. На шляху да ведаў / А. Шнэйдар // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С.593 – 596.

 

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009