галоўная  >  прыдзвінскі край  > пастаўскі раён >

 

пастаўскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, а таксама з Літвой.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 г. перададзены Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 г. уваходзіць у Віцебскую вобласць. У сучасных межах з 1965 г.

Плошча раёна -  2100 км2.

Насельніцтва на 01.01.2005 г. склала 48,3 тыс. чалавек.

У раён уваходзяць гарадскія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі, а таксама Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы.

Цэнтр раёна – горад Паставы размешчаны на р. Мядзёлка, за 250 км ад Віцебска. 

Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Браславам, а таксама знаходзіцца на 12 км адлегласці ад міжнароднай трасы Полацк – Вільнюс. Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Полацк – Вільнюс, Варапаева – Друя.

Афіцыйны сайт Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта: http://postavy.vitebsk-region.gov.by.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 18 – 19.

2. [Пастаўскае] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : І.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 12. – С. 171.

3. Поставский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работой Витебского областного исполнительного комитета ; [редкол. : В.П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 191201.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009