галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  >

 

СПАРТЫЎНАЕ ЖЫЦЦЁ РАЁНА  >

 

Юныя футбалісты ПМЦДля заняткаў фізкультурай і спортам у раёне ў 2004 годзе адноўлены гарадскі стадыён, ёсць 3 фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, 33 спартыўныя залы, 2 басейны. Вялікай папулярнасцю ў раёне карыстаецца валейбольная  каманда “Атлант–Д” г. Паставы, якая паспяхова выступае ў 1-й лізе чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па валейболе.

Пры ПВП “Пастаўскі мэблевы цэнтр” створана  пяць футбольных палёў, у тым ліку са штучным пакрыццём і падагрэвам. Для падрыхтоўкі і трэніроўкі спартсменаў ствараецца ўласная база. Летам 2006 года пачала працаваць дзіцячая футбольная школа, якая павінна стаць асноўным рэзервам на шляху да вялікага футболу. Ужо цяпер у ёй займаюцца каля 100 хлопчыкаў. У бліжэйшых планах — узвядзенне буйнога крытага фізкультурна-спартыўнага комплексу з трыбунай на 1200 месцаў, спартыўнай і трэнажорнай заламі, басейнам, гасцініцай, кафэ і медыка-аздараўленчым цэнтрам. Комплекс стане не толькі базай падрыхтоўкі юных і прафесіянальных футбалістаў, але і дасць сваім работнікам магчымасць рэгулярна займацца фізкультурай і спортам.

 

ЛІтаратура

1. Курыловіч, П. На шляху да вялікага футбола / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2007. – 24 студз. – С. 4.

2. Лекарэвіч, Л. Усе на футбол! / Л. Лекарэвіч // Пастаўскі край. – 2006. – 2–3 верас. – С. 11.

3. Седых, С. На пути к признанию / С. Седых // Пастаўскі край. – 2006. – 13 снеж. – С. 3–4.

4. Шык, У. Каманда з Пастаў / У. Шык // Пастаўскі край. – 2007. – 10 лістап. – С. 6.

5. Цыпурка, В. Цяжкі шлях да Алімпа / В. Цыпурка // Пресс-тур в глубинку : информационный проект Министерства информации Республики Беларусь и белорусской прессы / сост. Е.М. Галиновская ; фото В.В. Гиль [и др.]. – Мн., 2006. – С. 188–189.

   

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009