галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён  > прырода >

 

РАСЛІННЫ І ЖЫВЁЛьНЫ СВЕТ >

 

Пад лесам знаходзіцца 38% тэрыторыі раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя. Лясы 1-й (15,6 тыс. га) і 2-й (37,6 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 42,3 %, бярозавыя 18,7 %, чорнаальховыя 7,7 %, яловыя 24,8 % , асінавыя 5,3 %  інш. 1,2 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 39 %, сярэднеўзроставых 46,2 %, прыспяваючых 11,6 %, спелых лясоў 3,2 %. Агульны запас дрэвастою 5,66 млн. м3, у т. л. спелага 0,26 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,15 млн. м3. Сярэдні ўзрост лясоў 39 гадоў, банітэт 11,1, паўната 0,69. Штогод аб'ём лесасечнага фонду складае 54,3 тыс. м3, высечак догляду 29 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 201 га. Лясны гадавальнік пл. 7,5 га.

Пад балотам знаходзіцца 5% тэрыторыі.

Для расліннага свету Пастаўскага раёна характэрны ў асноўным тыя ж віды, што і для ўсёй Беларусі.

Сучасная фауна млекакормячых прадстаўлена 6 атрадамі: насякомаядныя – 10 відаў; кажаны – 15 відаў; драпежныя – 16 відаў; парнакапытныя – 6 відаў; зайцападобныя – 6 відаў; грызуны – 24 віды. Сярод іх 4 віды акліматызаваны: янотападобны сабака; янот-паласкун; амерыканская норка; андатра. Найбольшай разнастайнасцю сярод пазваночных жывёл адрозніваецца фауна птушак. Яна ўключае 302 віды, з якіх каля 200 гняздзяцца на тэрыторыі раёна. Фауна паўзуноў і земнаводных прадстаўлена адпаведна 7 і 12 відамі. З паўзуноў сустракаюцца 3 віды яшчарак і 3 віды змей.  З амфібій знаходзіцца 2 віды трытонаў і 10 відаў атрада бясхвостых.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – С. 76–80.

2. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 22–23.

3. [Пастаўскае] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. І.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 12. – С. 171.

4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1985. – Т. 4. – С. 130.

5. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009