галоўная  >  прыдзвінскі край  >  пастаўскі раён > прырода >

 

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф >

 

Паверхня паўночнай часткі раёна (прыкладна па лініі вёсак Ярэва, Сіўцы, Барэйкі) плоская, забалочаная ў межах Дзісенскай нізіны, паўднёвай – узгорыста-градавая, напаўзакрытая, з густой сеткай невялікіх рэк, ручайкоў, азёр у межах Свянцянскіх град, якія з'яўляюцца водападзелам паміж рэкамі басейнаў Дзвіны і Немана. 55% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні да 150 м, 23% – 150–170 м, 21% –170–200 м.

Самы высокі пункт раёна – гара Маяк  (240,4 м), што на адлегласці 0,2 км на ўсход ад в. Рынкяны Лынтупскага пасялковага Савета. Самая нізкая адзнака – 120 м над узроўнем мора ў зліцці рэк Дзісна, Паловіца і Галбіца.

У тэктанічных адносінах раён адносіцца да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту: паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў ад 70 да 150 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй дэвонскія – да 70 м, ардовіцкія – да 120 – 140 м, верхнепратэразойскія (вендскія) – да 200 – 250 м адкладанняў. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 350 – 500 м ніжэй узроўню мора. У рэльефе сучаснай паверхні выдзяляецца некалькі ўчасткаў узгорыста-градавай марэннай раўніныёскі Bаўкі, Лучай, Палессе). Па лініі вёсак Вярэнькі, Kaмaі, Саранчаны, г. п. Лынтупы выдзяляецца буйна- і сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з класічнымі камамі, озамі і азёрнымі катлавінамі. Наяўнасць трох кампанентаў Свянцянскіх град – Лынтупскаамайскага, Мядзельска-Падсвільскага і Варапаеўскага – складае дугу канцоваарэнных і озаваамавых утварэнняў. У межах Свянцянскіх град, асабліва паблізу Паставаў і далей на ўсход, маецца шмат ледавіковых лагчын з чарадой азёр. Шырыня такіх месцаў з дастаткова буйнымі бартамі не перавышае 1 км, даўжыня – да 20 – 30 км, глыбіня 10 – 15 м. На склонах Свянцянскіх град маюцца канавы даўжынёй да 0,2 – 0,3 км, а на асобных участках рачных далін адзначаны апоўзні, як, напрыклад, у даліне paкі Камайка.

Вядомы 62 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 16,2 млн. т (самыя буйныя – Пурвіны, Халасенскае, Светлы Мох), 4 радовішчы пясчанавіровых сумесей з запасамі 4,8 млн. м3 (Данеўскае, Слабадское, Сіманскае, Жданаўскае), 12 адкладанняў глін і суглінкаў – каля 22 млн. м3 (Курапольскае, Альцоўскае, Кролікаўскае, Тарасаўскае, Рудакоўскае, Рэдуцкае, Цаліноўскае, Пастаўскае). 3 адкладанні пяску з запасамі  580 тыс. м3уйнейшае  Лынтупскае), 12 адкладанняў азёрных сапрапелей з запасамі 50 млн. м3  (буйнейшыя Малыя і Вялікія Швакшты, Лучайскае, Лісіцкае, Задзеўскае).

   

Літаратура

1. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. : Л.В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – 381 с.

2. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – 84с.

3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 22–23.

4. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1985. – Т. 4. – С. 130.

 

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009