галоўная  >  прыдзвінскі край  > пастаўскі раён  >

 

Медыцына  >

 

Раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне ўключае 6 бальніц, у тым ліку Пастаўскую раённую бальніцу на 195 ложкаў з паліклінікай на 375 наведванняў у змену, Варапаеўскую раённую бальніцу на 70 ложкаў з паліклінікай на 150 наведванняў, Лынтупскую гарпасялковую бальніцу на 20 ложкаў з паліклінікай на 60 наведванняў у змену, 3 участковыя бальніцы з амбулаторыямі ўрачоў агульнай практыкі, 33 фельчарска-акушэрскія пункты, 3 аддзяленні хуткай дапамогі. У раёне працуюць 87 урачоў, 364 медработнікі сярэдняга звяна.

Сёння УАЗ "Пастаўская ЦРБ" з'яўляецца базавай для больш дэталёвай адпрацоўкі этапаў і элементаў рэфармавання сістэмы аховы здароўя па стварэнні новай медыка-эканамічнай мадэлі галіны. Прыярытэтнае развіццё атрымала пярвічная медыка-санітарная дапамога. Шмат робіцца работы па актыўным укараненні інфармацыйна-аналітычных сістэм. Паставы сталі першым сельскім раёнам у рэспубліцы, дзе была створана лакальная камп'ютэрная сетка з персаніфікаванымі праграмамі: ЦРБ вызначана базай перадавога вопыту па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе і педыятрычнай службе. Завяршылася рэканструкцыя прыёмнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў, рамонт аперацыйнага блока і аддзялення рэанімацыі. Усе яны папоўніліся сучасным абсталяваннем. Укаранёна тэлемедыцына, выконваюцца лапараскапічныя аперацыі. Бальніца поўнасцю забяспечана лекамі, харчаванне наладжана згодна з існуючымі нормамі.

На арганізацыю медыцынскай дапамогі станоўча ўплывае і цеснае супрацоўніцтва з ВНУ, віцебскімі клінікамі.

Якасныя змены адбываюцца ў медыцынскім абслугоўванні сельскага насельніцтва, у першую чаргу аграгарадкоў Дунілавічы і Лынтупы. Капітальна адрамантаваны Ваўкоўскі і Гуцкі ФАПы, а ў Полаве і Ярэве яны размясціліся ў новых будынках.

У горадзе размешчаны 1-ы шпіталь пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Аздараўленне дзяцей ажыццяўляе ДРАЦ “Ветразь”.

 

Рэспубліканскі дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Ветразь”  Шпіталь пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь

 

ЛІтаратура

1. Бегунова, Е. Там, где сосны поют… / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. - 2007. – 4 верас. – С. 4.

2. Курыловіч, П. У цэнтры ўвагі – пытанні медыцыны / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2007. – 7 лют. – С. 1.

3. Потенкова, С. Сплав традиций и новаторства / С. Потенкова // Віцебскі рабочы. – 2007. – 16 чэрв. – С. 2.

4. Территориальная программа государственных гарантий по обеспечению медицинским обслуживанием населения Поставского района на 2007 год // Пастаўскі край. – 2007. – 20 чэрв. – С. 4.

  

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ   ГарадЫ ВОБЛАСЦІ   ГЕРАЛЬДЫКА

ПІСЬМЕннікі, паэты, літаратары   МАСТАКІ   ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

ГЕРОІ САВЕЦКАГА САЮЗА   ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ

Галоўная  Карта сайта

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009