галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

 

ЖАБІЦКІ ГЕНАДЗЬ МІКАЛАЕВІЧ нарадзіўся 22.05.1933 г. у в. Барок. Дзяржаўны дзеяч Беларусі. У 1955 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1955—1959 г. на камсамольскай рабоце ў Магілёўскай вобласці. 3 1959 г. сакратар, другі сакратар, першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1970–1976 г. у апараце ЦК КПБ. 3 1976 г. першы намеснік міністра, у 1978—1984 г. міністр унутраных спраў Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1966–1970 г., Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў. Член ЦК КПБ у 1966–1984 г. Памёр 21.04.2001 г.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жабіцкі Генадзь Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 543.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009