галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ЗАЛЕСКІ АДАМ ІОСІФАВІЧ нарадзіўся 04.04.1912 г. у в. Кімейка ў сялянскай сям'і. Беларускі гісторык, этнограф. Доктар гістарычных навук (1963). Прафесар (1964). Акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі (2000). У 1940 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1937—1940 гг. намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1953 гг. выкладчык, дэкан Курскага педінстытута. 3 1953 г. загадчык сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі, з 1957 г. намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1970—1981 гг. у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Дзесяць гадоў працаваў старшынёй Мінскай абласной арганізацыі "Веды". 3 1994 г. старшыня Беларускага рэспубліканскага аб'яднання "Гістарычныя веды".

Аўтар прац па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных адносін, намеснік галоўнага рэдактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнай "Гісторыі Беларускай ССР" (1975), рэдактар і адзін з аўтараў "Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі" (ч. 1 — 5, 1995). Сааўтар 6-томнага выдання "История Великой Отечественной войны Советского Союза" і 12-томнага "История второй мировой войны", "Очерков военной истории Белоруссии". Аўтар манаграфій "Быт беларускіх сялян у партызанскім краі" (Мн., 1960), "В партизанских краях и зонах" (М., 1962), "В тылу врага" (Мн., 1974).

Апублікаваў 8 манаграфій, 8 брашур, каля 300 навуковых прац. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі. Памёр 04.08.2002 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Залескі Адам Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 539–540.

2. Залесский Адам Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 3. – С. 598.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009