галоўная  >  прыдзвінскі край  >  лёзненскі раён > вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

СМІРНОЎ ВІТАЛЬ СЦЯПАНАВІЧ нарадзіўся ў 1930 г. у в. Вялікія Сутокі. Скончыў Маскоўскі інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў БССР у ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. У 1980–1985 гг. пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985–1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежным турызме, з 1988 г. пасол у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.

Сёння вядзе навукова-выкладчыцкую работу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце  Рэспублікі  Беларусь.

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Смірноў Віталь Сцяпанавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 578.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008