галоўная  >  прыдзвінскі край  >   міёрскі раён  > вядомыя Ўраджэнцы краю >  выдатныя і знакамітыя людзі >   

 

Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч нарадзіўся 25.11.(8.12.)1914 г. у в. Дзедзіна Міёрскага раёна.

У 1928–1938 гг. вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, у Віленскім універсітэце. Скончыў у Рыме Грыгарыянскі універсітэт (1942) і Пантыфікальны інстытут вывучэння Усходу (1946). У 1940 г. пасвячоны ў ксяндза. З 1947 г. у Лондане, у 1947–1960 гг. і 1970–1981 гг. узначальваў Беларускую каталіцкую місію ў Велікабрытаніі. Епіскап каталіцкай царквы (1960). У 1960–1981 гг. апостальскі візітар для беларусаў-католікаў заходніх і ўсходніх абрадаў у эміграцыі. У 1963–1969 гг. генерал ордэна Марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў стварэння згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, англа-беларускага таварыства (1954 ), адкрыцця беларускай секцыі радыё Ватыкана (1950). Арганізатар беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянства ў Беларусі, па беларускай духоўнай літаратуры XVII ст.

 

Літаратура  

1. Ермалёнак. В. Лондан : канферэнцыя ў гонар нашага земляка / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1992. – 18 крас.

2. Ермалёнак, В. Часлаў Сіповіч / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1996. –  17 верас.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008