галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

Шнэйдар Анатоль Антонавіч нарадзіўся 13.10.1930 г. у в. Парэчча Талачынскага раёна, журналіст, краязнавец. Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1963 г.). Настаўнікамі ў краязнаўстве лічыць А. Мальдзіса, У. Караткевіча, А. Петрашкевіча, В. Іпатаву, К. Тарасава, Е. Ермаловіча, С. Крапівіна.

Аўтар даследаванняў па гісторыі Талачынскага раёна. Удзельнічаў у стварэнні кнігі “Памяць”. Займаецца фотасправай, кіраўнік кінавідэаклуба “Летапіс”.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Краязнаўца, кінарэжысёр, журналіст / В. Бірукоў // Віцебскі рабочы. – 2000. – 12 кастр.

2. Мазур, А. Летапісец роднага краю / А. Мазур // Народнае слова. – 2005. – 9 чэрв.

3. Петрашкевіч, А. Стан яго душы / А. Петрашкевіч // Віцебскі рабочы. – 2005. – 18 кастр.

4. Угрынскі, М. Створанае застаецца / М. Угрынскі // Культура. – 2005. – 8-14 кастр. – С. 12.

5. Шалахоўскі А. Ён піша гісторыю Талачына / А. Шалахоўскі // ЛіМ. – 2006. – 14 ліп. – С. 12.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

©© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008