галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ШЫБЕКА ЗАХАР ВАСІЛЬЕВІЧ нарадзіўся 30.07.1948 г. у в. Асінаўка. Беларускі гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1972), кандыдат гістарычных навук (1977), доктар гістарычных навук (1989). У 1966 г. пасля заканчэння Беліцкай сярэдняй школы працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі саўгаса "Полымя". Настаўнік гісторыі (1972—1974), навуковы супрацоўнік у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974–1991). 3 1991 па 1998 гг. працаваў загадчыкам аддзела Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991–1998). Дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (1998–2000), з 2000 г. – прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, вучоны сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі імя Пятруся Броўкі. Даследуе гісторыю Мінска 1890—1914 гг., гарадоў Беларусі 1861—1904 гг., беларускі нацыянальны рух XIXXX ст. Аўтар кніг "Минск в конце XIX — начале XX в. Очерк социально-экономического развития" (Мн., 1985), "Минск. Страницы жизни дореволюционного города" (Мн., 1990, у сааўтарстве), "Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада" (Мн., 1994, у сааўтарстве), "Гарады Беларусі (60-я гады XIX — пачатак XX стагоддзяў)" (Мн., 1997) і больш 100 навуковых артыкулаў і рэцэнзій у беларускіх і замежных зборніках, часопісах, газетах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шыбека Захар Васільевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 542.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009