галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ШЫБЕКА ІВАН АРЦЁМАВІЧ нарадзіўся 29.09.1930 г. у в. Стэцава. Дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі. Скончыў Смалянскі саўгас-тэхнікум (1950), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1963). У 1953–1962 г. першы сакратар Багушэўскага райкама, сакратар Віцебскага абкама ЛКСМБ, першы сакратар Талачынскага райкама КПБ. У 1962—1965 г. начальнік Полацкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. У 1965—1967 г. першы сакратар Дубровенскага райкама, інспектар, другі сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1977–1984 г. старшыня Віцебскага аблвыканкама. Член ЦК КПБ (1976–1984), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979–1984), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1975—1984). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Дружбы Народаў, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шыбека Іван Арцёмавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 545–546.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009