галоўная  >  прыдзвінскі край  >  лёзненскі раён > вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ШАБАШОЎ СЯРГЕЙ МІХАЙЛАВІЧ нарадзіўся ў 1923 г. у в. Драгуны Лёзненскага раёна. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1956). У Вялікую Айчынную вайну партызан брыгады імя А.Ф. Данукалава ў Віцебскай вобласці. З 1944 г. першы сакратар Лёзненскага, Віцебскага РК ЛКСМБ. У верасні 1950 г. Шабашоў  быў накіраваны на 9-ці месячныя  курсы пры Цэнтральнай камсамольскай школе ў Маскве. У 1956 г. выдатна скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута, а ў 1961 г. – ВПШ пры ЦК КПСС. З 1956 г. С.М. Шабашоў займае адказныя пасады – сакратара Акцябрскага  РК КПБ г. Віцебска, Езярышчанскага, Кобрынскага  РК КПБ. З 1962 г. – начальнік Кобрынскага  калгасна-саўгаснага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага сельскага, з 1965 г. Брэсцкага абкама КПБ. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. Яўляўся членам ЦК КПБ у 1961–1965 гг. і ў 1971–1985 гг. З 1971 г. – першы  сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1971–1975 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1990 г. С.М. Шабашоў быў абраны народным дэпутатам  БССР ад рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

За баявыя і працоўныя заслугі перад Радзімай Сяргей Міхайлавіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Акцябрскай  рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”, шматлікімі медалямі.

Памёр у 2007 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дроздова, Н. «Из вихря огненного вальса шагнули в полымя войны…» / Н. Дроздова // Витьбичи. – 2003. – 1 мая.

2. Лампицкая, А. Родом из Лиозненщины / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2003. – 29 крас.

3. Шабашов, С.М. «Годы были прожиты честно и не зря» / С.М. Шабашов ; беседовал В. Костюкевич // Віцебскі рабочы. – 2003. – 29 крас.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008