галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

РЫЖКОВА ГАННА ПАЎЛАЎНА нарадзілася 29.08.1925 г. у в. Войлева, артыстка эстрады. Заслужаная артыстка Беларусі (1970). Займалася ў Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы (1938–1941, педагог Е. Міровіч) у Мінску. У 1945–1948 г. працавала ў тэатры імя Я. Коласа. У 1948—1961 г. метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай твочасці. У 1961—1993 г. артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі “Як жывеш, чалавек?” і “Калі ласка”, праграма “Край паэтаў” (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і інш.  Памерла 21.04.1993 г.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 552

2. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 2. – С. 310.

3. Фёдарава, Л. Цётка Ганна / Л. Фёдарава // Тэатральная Беларусь. – 1992. - № 2. – С. 46–51.

4. Федчанка, З. Калі лечыць смех / З. Федчанка // Шлях Перамогі (Глыбокае). – 1985. – 3 верас. – С. 3.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009