галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

НАВУМАВА СОФІЯ ФАДЗЕЕЎНА нарадзілася 23.05.1924 г. у в. Заазер'е. Беларускі вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1974). Скончыла БДУ (1949). У 1949 — 1989 гг. працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (у 1952–1967 і 1975–1986 загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па сінтэзу і даследаванні ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатыкаў і антыстатычных лакаў, распрацоўцы новых поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў. Памерла 12.03.2000 г.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Навумава Софія Фадзееўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 541.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009