галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

МАШЭРАЎ ПЁТР MІРОНАВІЧ нapaдзіўся 26.02.1918 г. у вёсцы Шыркі. Партыйны i дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў i кipaўнікоў патрыятычнага падполля i партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1939). У 1939–1941 г. выкладчык фізікі i матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1941 г. стварыў i ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. 3 красавіка 1942 г. камандзір партызанскага атрада iмя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім раёнах БССР, у суседніх раёнах РСФСР i Латвійскай ССР. 3 сакавіка 1943 г. камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага Віцебскай вобласці. 3 верасня 1943 г. першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. 3 ліпеня 1944 г. першы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, з ліпеня 1946 г. сакратар, з кастрычніка 1947 г. першы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 ліпеня 1954 г. другі сакратар Мінскага, са жніўня 1955 г. першы сакратар Брэсцкага абкамаў КПБ. 3 красавіка 1959 г. сакратар, са снежня 1962 г. другі сакратар, з сакавіка 1965 г. першы сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1949 г.; кандыдат у члены Бюро ЦК з лютага 1949 г. да студзеня 1956 г., член Бюро ЦК КПБ з красавіка 1959 да снежня 1962 г. i з чэрвеня 1966 г., член Прэзідыума ЦК КПБ са снежня 1962 г. да чэрвеня 1966 г. Кандыдат у члены ЦК КПСС з 1961 г., член ЦК КПСС з 1964 г. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з красавіка 1966 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1955 г. i з 1959 г., член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951–1955 г. i з 1966 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1950–1961 г. i з 1966 г., член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1966 г. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Загінуў у аўтакатастрофе 04.10.1980 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У Віцебску ўстаноўлены помнік Машэраву. Яго iмем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Маладзечне, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі i іншых населеных пунктах Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонович, С.В.  Петр Машеров: жизнь, судьба, память... :  документальная повесть /  С.В. Антонович. – Мн.,  1998 – 351 с.

2. Буракова, Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. –  2008. – 22 студз. – С. 2. 

3. Величко, В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. – 2008. – 12 лют. – С. 4.

4. Гарэлікава, М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава //  Звязда. – 2008. – 13 лют. – С. 2.                     

5. Гілеп, У. Ён быў сваім.../ У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 7 (люты). – С. 1, 6.                                                                                                                                                 

6. Голомако, А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако //  Белорусская нива. – 2008. – 12 февр. – С. 3.

7. Егорычев, В. Вся жизнь - служение народу : (к 90-летию со дня рождения П.М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. – 2008. –  № 2. – С. 183–187.

8. Машэраў Пётр Mipонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 543–545.                                                                                     

9. Навіцкі, У.І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У.І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2008. – № 2. – С. 40–48.

10. Не говори с тоской, их нет... / сост. М.П. Кузьмич [и др.]. -  Витебск,  2003 – 232 с.

11. Пронько, О.М.  Семья Машеровых : биографическая повесть / О.М. Пронько. –  Гродно, 2000. – 292 с.

12. Русецкий, А.В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П.М. Машерова / А.В. Русецкий, А.П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. – № 2. – С. 3–9.    

13. Якутов, В.Д.  Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В.Д. Якутов. –  Мн., 1992 – 270 с.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009