галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

МАКАВЕЦКІ ПЁТР ВАСІЛЬЕВІЧ нарадзіўся ў 1922 г. у в. Мянюцева. Кандыдат тэхнічных навук. Скончыў Сенненскую беларускую школу. У 1939 г. паступіў у Ленінградскі горны інстытут. Праз год яго прызвалі на вайсковую службу. Абараняў Ленінград. У 1946 г. П.В. Макавецкі паступіў на радыётэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута авіяцыйнага прыборабудавання, пасля сканчэння якога застаўся тут працаваць. Ім напісана каля 80 навуковых работ. Аўтар кнігі "Глядзі ў корань". Яна пяць разоў перавыдавалася ў СССР, перакладзена на многія замежныя мовы. Памёр у 1980 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Макавецкі Пётр Васільевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 540.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009