галоўная  >  прыдзвінскі край  > шумілінскі раён > вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ЛАПО АРКАДЗЬ ІВАНАВІЧ нарадзіўся 8 лютага 1904 г. у в. Жданаўка Шумілінскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі вучоны-раслінавод, селекцыянер. Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, затым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры селекцыі з 1929 па 1941 г. працаваў у акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай. У 1941-44 гг. А. І. Лапо ў Навасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў у Мінску загадчыкам аддзелам селекцыі, а затым дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1953-56 гг. - акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР, затым да 1960 г. – галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

У 1940 г. А.І. Лапо абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, а праз дзесяць гадоў - акадэмікам. Яго праца адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі "Знак Пашаны", медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

А.І. Лапо вёў вялікую грамадскую працу. У 1949-1954 ён кіраваў сельскагаспадарчай секцыяй Беларускага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, двойчы абіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

Памёр 5 студзеня 1983 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акадэмік і селекцыянер // Герой працы (Шумiлiна). - 2009. - 6 лют. - С. 2.

2. Аркадий Иванович Лаппо // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И.П. Шамякин [и др.]. – Мн., 1985. – С. 514-515.

3. Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. –  Мн., 1999. – Т. 9. - С. 135.

4. Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2007. – Т. 4. – С. 406.

5. Лаппо Аркадий Иванович // Русецкий, А.В. Ученые-уроженцы Витебщины - для инновационной Беларуси /  А.В. Русецкий, Н.К. Толочко. - Витебск, 2007. - С. 77-78.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 – 2009