галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА нарадзілася 12.11.1909 г. у г. Сянно. Беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Скончыла Беларускую студыю оперы і балета, Беларускую кансерваторыю. У 1933—1949 г. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім музычным густам. Сярод лепшых партый: Марфачка ("Алеся" Я. Цікоцкага), Марфа ("Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла ("Кармэн" Ж. Бізе), Джыльда, Віялета ("Рыгалета", "Травіята" Дж. Вердзі). 3 іншых партый: Караліна ("У пушчах Палесся" А. Багатырова), Руслана ("Кветка шчасця" А. Туранкова), Разіна ("Сявільскі цырульнік" Дж. Расіні), Алімпія ("Казкі Гофмана" Ж. Афенбаха). Памерла 08.12.1997 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кроз Дора Захараўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 551.

2. Кроз Дора Захараўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 1. – С. 542.

3. Смольский, Б. Белорусский музыкальный театр / Б. Смольский. – Мн., 1963. – С. 91, 102, 104, 133

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009