галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

КІСЯЛЁЎ ПЁТР АНДРЭЕВІЧ нарадзіўся 02.01.1948 г. у в. Латыгава. Беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Доктар хімічных навук (1990). Скончыў універсітэт імя М. Лютэра (г. Гале, Германія, 1972). 3 1972 у Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 1994 г. у Міжнародным інстытуце радыеэкалогіі імя А.Дз. Сахарава. Аўтар навуковых прац па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм уласцівасці ізаэнізмаў цытахрому Р-450 чалавека.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кісялёў Пётр Андрэевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 540.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009