галоўная  >  прыдзвінскі край  >  УШАЦКІ РАЁН  >  вядомыя ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >    

 

Каваленка Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 25.03.1934 г. у в. Чарсцвяды. Закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут (1959). У 1959–1962 гг. працаваў настаўнікам у Кубліцкай сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам Княжыцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1962–1986 гг. выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С.М. Кірава. Кандыдат філалагічных навук (1969). У 1969–1970 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1970–1972 гг. навуковы рэдактар літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 г. старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх «Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове».

Памёр 05.08.2002 г.

 

Літаратура

1. Каваленка Мікалай Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн.,  2003. – С. 551.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008