галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

Кардовіч Іосіф Мітрафанавіч нарадзіўся 24.03.1899 года ў вёсцы Друцк Талачынскага раёна. Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943 год). Працаваў старшынёй Віцебскага, Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам Міністра прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР, у Белкаапсаюзе. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны  I і IІ ступеней, медалямі. Памёр 27.12.1967 года.

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 643.

2. Кардовіч Іосіф Мітрафанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 114.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008