галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

КАЦАР МІХАІЛ СЯРГЕЕВІЧ нарадзіўся 25.10.1906 г. у в. Клімавічы ў сялянскай сям'і. Беларускі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафесар (1956). У 1939 г. скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1943 г. займаўся ў аспірантуры пры дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі пад кіраўніцтвам вядомага савецкага гісторыка мастацтва I.Э. Грабара. 3 1946 г. у АН Беларусі: інстытутах мовы, літаратуры і мастацтва; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова ў 1953—1956 гг. выкладаў у Беларускім тэатральным інстытуце. Аўтар кніг "Белорусская советская скульптура" (Мн., 1954); "Белорусская архитектура: “Исторический очерк" (Мн., 1956), "Скульптура Савецкай Беларусі" (Мн., 1957), "Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода" (Мн., 1969), "Народно-прикладное искусство Белоруссии (от первобытного общества до 1917 г.)" (Мн., 1972), "Беларускі арнамент: Ткацтва, вышыўка" (Мн., 1996). Памёр у 1995 г. у Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кацар Міхаіл Сяргеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 540.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009