галоўная  >  прыдзвінскі край  > сенненскі раён  >  вядомыя Ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

 

ГРУНТОЎ ПЁТР СЦЯПАНАВІЧ нарадзіўся 10.08.1933 г. у в. Гарнова. Беларускі вучоны ў галіне транспартных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1978). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1989), член Нью-Йоркскай Акадэміі навук (1966). Скончыў Беларускі інстытут чыгуначнага транспарту (1958). 3 1960 г. у Беларускім універсітэце транспарту (1986—1996 — рэктар). Аўтар навуковых прац па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначнага транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных патокаў. Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны".

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грунтов Петр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. - Мн., 2006. - Т. 3. - С. 269.

2. Грунтоў Пётр Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С.В. Шайко ; мастак Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2003. – С. 539.

 

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2009