галоўная  >  прыдзвінскі край  >  талачынскі раён  >  вядомыя ўраджэнцы краю > выдатныя і знакамітыя людзі >

 

Гарбачоў Уладзімір Васілевіч нарадзіўся 20.01.26 года ў горадзе Талачыне. Бацька працаваў у міліцыі, маці – настаўніцай. Скончыў васьмігодку ў Мінску. Мары–надзеі на будучае перарвала вайна. Ён стаў партызанам. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём II ступені “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Працаваў у Полацку, 4 гады ў Талачыне: галоўны ўрач раённай санэпідэмстанцыі, загадчык раённага аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач раённай бальніцы. З 1958 г. працуе ў Мінску. З 1970 г. быў загадчыкам кафедры тэрапіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, адначасова прарэктарам па навуковай рабоце. Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці У. Гарбачова займаюць працы па даследаванні патагенозу, лячэнні каранарнага атэрасклерозу. З’яўляецца аўтарам 300 друкаваных навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Владимир Васильевич Горбачёв // Здравоохранение. – 2001. - №2. – С. 60–61.

2. Горбачёв Владимир Васильевич // Здравоохранение. – 1996. - №1. – С. 75.

3. Ломсадзе, Л. Священное ремесло / Л. Ломсадзе // Беларуская думка = Белорусская мысль. – 2006. – №11. – С. 174–183.

4. Уладзімір Васілевіч Гарбачоў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1988. – С. 641 642.

5. Шнейдер, А. Верен клятве Гиппократа / А. Шнейдер // Наша Талачыншчына. – 2006. – 11 студз.

ВЫДАТНЫЯ І ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ

© ГУ "Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина", 2006 - 2008